Агульны аб’ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў чэрвені склаў $825,5 млн, прададзенай — $865,2 млн. У цэлым за студзень-чэрвень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $323 млн.
Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў чэрвені выступілі ў ролі пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $208,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў чэрвені склаў $2,198 млрд, прададзенай — $1,990 млрд.
За студзень-чэрвень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $642 млн.
Звязда, 7 ліпеня 2023