https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі сярэдні памер назначаных пенсій у жніўні бягучага года склаў Br2 млн 512,4 тыс.


Гэта ў 2,2 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі сярэдні памер пенсій у жніўні ў 2,2 раза перавысіў БПМ для пенсіянераў

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў жніўні гэтага года складаў Br2 млн 596,8 тыс., па інваліднасці - Br2 млн 296,1 тыс., па прычыне страты карміцеля - Br1 млн 688,5 тыс., сацыяльных пенсій - Br1 млн 226,8 тыс. 

Рэальны памер назначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у жніўні 2014 года ў параўнанні са жніўнем 2013 года склаў 99,1 працэнта, у параўнанні з ліпенем бягучага года - 107 працэнтаў.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў у цэнах чэрвеня 2014 года ў разліку на адзін месяц на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года складае Br1 млн 143,8 тыс.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў жніўні гэтага года знаходзілася 2 млн 549,6 тыс. пенсіянераў.

26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:828
 
Ключевые слова:
Пенсия Соцзащита в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме