https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу стварэння поўнага замкнёнага цыкла вытворчасці перспектыўных узораў узбраення: ад сродкаў рухомасці да сродкаў паражэння


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 23 верасня на нарадзе па пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення.
"Неабходна аснашчаць нашу армію сучаснай, высокадакладнай і эфектыўнай зброяй, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тэхніка павінна забяспечваць падраздзяленням Узброеных Сіл абароненасць, высокую мабільнасць, кіруемасць, магчымасць весці разведку і наносіць дакладныя агнявыя ўдары на вялікія адлегласці".

"І падыходы тут, як мы звычайна гаворым у прамысловасці, што вось гэта мы купім ці нейкую частку закупім, - ніхто вам нічога не прадасць, калі вы не створыце самі! Нават калі з кімсьці дамовіцеся сёння аб распрацоўцы якіх-небудзь відаў зброі, трэба мець на ўвазе, што заўтра гэты партнёр ад вас пойдзе. Ніхто не дасць і не прадасць нават за вялікія грошы тое, што нам сёння патрэбна - перспектыўныя віды ўзбраення. Вы бачыце гэта на прыкладзе нашай суседняй Украіны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, наколькі гэта важна ў сучасных умовах, можна бачыць на прыкладзе баявых дзеянняў, што адбываюцца.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў словы даўно вядомай мудрасці: "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны". "Нам вайна не пагражае на сённяшні дзень, але армію трэба ўзбройваць своечасова, - лічыць беларускі лідар. - Будзем гатовы адказаць на любы выклік часу, у тым ліку і такі, значыць, вайны не будзе. На жаль, аблічча вайны мяняецца. У сувязі з гэтым павінны мяняцца і мы".

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў студзені мінулага года ім ужо ставіліся задачы па далейшым развіцці прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу і распрацоўцы новай прадукцыі. Часткова яны былі ўдакладнены ў час наведванняў прадпрыемстваў ВПК у Баранавічах і Барысаве.

"Пэўныя вынікі ў гэтай сферы, быццам бы, дасягнуты. Сёння айчыннымі арганізацыямі асвоены капітальны рамонт і мадэрнізацыя практычна ўсёй лінейкі авіяцыйнай і бранятанкавай тэхнікі, сродкаў і сістэм ППА, радыёлакацый, апаратуры радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Новая тэхніка сёння катастрафічна дарагая, і многія дзяржавы ідуць па шляху ўдасканалення, мадэрнізацыі старых узораў узбраення, калі яны для гэтага прыдатныя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі створаны доследныя ўзоры баявой браніраванай машыны і аўтамабіля высокай праходнасці, наладжана вытворчасць сродкаў сувязі. "Мы гаворым аб тым, што вайна сёння мае іншае аблічча, на жаль, і нам трэба мяняцца. Вось таму мы і ствараем мабільную браніраваную машыну, якая магла б на вялікія адлегласці перакідваць невялікія групы спецназаўцаў, падрыхтаваных спецыялістаў, якія маглі б наносіць у любым пункце тэатра ваенных дзеянняў непапраўны ўрон праціўніку", - сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, завершана распрацоўка беспілотнага авіяцыйнага комплексу з далёкасцю дзеяння 100 і больш км. Сумесна з замежнымі партнёрамі створаны процітанкавы ракетны комплекс. Значны навукова-тэхнічны задзел атрыманы ў мадэрнізацыі і распрацоўцы сістэм ППА, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Прэзідэнта, пра запатрабаванасць айчыннай ваеннай прадукцыі на сусветным рынку сведчаць вынікі 7-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што адбылася ў ліпені ў Мінску. Так, толькі арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, падпісана 55 кантрактаў на агульную суму больш як $350 млн. У цэлым на выстаўцы было заключана дагавораў на суму амаль $700 млн. "Аднак нельга спыняцца на дасягнутым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што хацеў бы пачуць, як ідзе работа па стварэнні перспектыўных узораў узбраення і якія вынікі на сённяшні момант ужо атрыманы.

"Усіх хачу папярэдзіць: не давядзі Бог праваліць вам тую праграму, якая мною вызначана", - падкрэсліў Прэзідэнт.

23 верасня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Вооружение Военно-промышленный комплекс Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме