https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Насельніцтва Беларусі ў лютым 2014 года зноў стала пакупніком валюты пасля актыўнага продажу ў студзені


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы за люты прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $736,6 млн (за студзень-люты - $1 млрд 524,2 млн) у эквіваленце, купілі - $756,1 млн (за студзень-люты - $1 млрд 469,2 млн). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты за люты склала $19,5 млн пры чыстым продажы ў студзені ў памеры $74,5 млн.

Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на $1 млрд 563,6 млн у эквіваленце (за студзень-люты - $3 млрд 230,9 млн), купілі - $1 млрд 681 млн ($3 млрд 437,4 млн). Чыстая купля склала $117,4 млн.

Нерэзідэнты Беларусі рэалізавалі за люты 2014 года замежнай валюты на $80,5 млн у эквіваленце (за студзень-люты - $154,8 млн), купілі - $138,2 млн ($244,9 млн). Такім чынам, чыстая купля валюты нерэзідэнтамі склала $57,7 млн.

7 сакавіка 2014, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:785
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме