https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анатоль Рубінаў: Праект БРСМ "100 ідэй для Беларусі" - аснова для развіцця краіны


Рэспубліканскі маладзёжны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "100 ідэй для Беларусі" - аснова для далейшага развіцця краіны.
Такое меркаванне 28 студзеня выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў у час адкрыцця ў Нацыянальнай акадэміі навук выстаўкі-прэзентацыі лепшых распрацовак маладых беларускіх вучоных, інаватараў і рацыяналізатараў па выніках 2013 года, якія прынялі ўдзел у праекце БРСМ.

Паводле слоў Анатоля Рубінава, праект БРСМ вызначаецца тым, што дае магчымасць моладзі раскрыць і задзейнічаць яе творчы патэнцыял. Удзел у ім настройвае на крэатыўны нестандартны падыход да любой справы. Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што праект знайшоў падтрымку кіраўніка дзяржавы, які заўсёды ўдзяляў вялікую ўвагу моладзі ў цэлым. Яшчэ ў 1996 годзе ў Беларусі былі створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецфонд па падтрымцы таленавітай моладзі.

Спікер заклікаў моладзь цаніць сваю краіну, адзначыўшы, што на ўласным прыкладзе ведае: за мяжой, дзе б чалавек ні жыў, ні працаваў, ён заўсёды будзе чужым. "Свая краіна - як маці. Яна адзіная. Трэба рабіць усё, каб у гэтай краіне ўсім нам было добра і ўтульна", - падкрэсліў ён.

Анатоль Рубінаў уручыў аўтарам фінальнага этапу конкурсу сертыфікаты ўдзельнікаў праекта. Паводле яго слоў, да кожнага ўладальніка такога сертыфіката будзе адпаведнае стаўленне пры паступленні на работу. "Любая фірма з задавальненнем возьме чалавека з жылкай да наватарства. Навучыць можна любому, важна, што ёсць творчы патэнцыял. Такіх людзей шукаюць", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Не ўсе распрацоўкі "100 ідэй для Беларусі" можна будзе рэалізаваць, але самым перспектыўным падтрымка гарантавана, дадаў ён.

На выстаўцы вынікі сваёй работы прадставілі 16 фіналістаў. Аўтары яшчэ 34 праектаў і ідэй будуць абараняць свае распрацоўкі на пасяджэнні экспертнага савета, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі НАН, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага інавацыйнага фонду, міністэрстваў эканомікі і адукацыі, Мінскага гарадскога тэхнапарку, навукова-тэхналагічнага парку БНТУ "Палітэхнік", Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў, супольнасці бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў, БРСМ.

"100 ідэй для Беларусі" - праект БРСМ, асноўная задача якога заключаецца ў актывізацыі інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнні і развіцці канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.

БЕЛТА
, 28 студзеня 2014
 
Дата публикации:28.01.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1163
 
Ключевые слова:
Молодёжь беларуси БРСМ Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме