https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэднямесячная зарплата работнікаў Мінска ў студзені-жніўні ўзрасла ў 1,4 раза


Аб гэтым паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені-жніўні 2013 года склала Br6 млн. 380,3 тыс. і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года ў 1,4 раза.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні 2013 года ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года павялічылася на 20,5 працэнта.

Найбольш высокааплатнымі ў горадзе ў студзені-жніўні былі работнікі арганізацый, звязаных з вылічальнай тэхнікай і фінансавай дзейнасцю. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў у гэтых арганізацыях склала адпаведна Br12 млн. 832,6 тыс. і Br10 млн. 210,1 тыс.

Стабільна высокай застаецца аплата працы работнікаў будаўніцтва. Сярэднямесячная заработная плата ў арганізацыях будаўніцтва склала Br7 млн. 795,1 тыс. і перасягнула сярэднегарадскі ўзровень на 22,2 працэнта.

У апрацоўчай прамысловасці сярэднямесячная заработная плата ў студзені-жніўні склалася ў памеры Br6 млн. 378,9 тыс., у тым ліку ў жніўні - Br6 млн. 968,8 тыс. і ўзрасла ў параўнанні з ліпенем на 2,2 працэнта.

Работнікам транспарту і сувязі ў студзені-жніўні была налічана заработная плата ў памеры Br6 млн. 772,2 тыс., у тым ліку чыгуначнага транспарту - Br7 млн. 879,9 тыс., паветранага - Br10 млн. 114,9 тыс.

Сярэднямесячная заработная плата ў арганізацыях гандлю, а таксама рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання за восем месяцаў склала Br6 млн. 264,7 тыс.

Найбольш нізкая сярэднямесячная заработная плата назіралася ва ўстановах адукацыі - Br4 млн. 45,3 тыс., або на Br2 млн. 334,9 тыс. менш за сярэднегарадскі ўзровень аплаты працы.

Ва ўстановах аховы здароўя сярэднямесячная заработная плата ў студзені-жніўні склала Br4 млн. 496,4 тыс., што на Br1 млн. 883,9 тыс. ніжэй, чым у сярэднім па горадзе. Найбольш высокааплатныя работнікі аховы здароўя - урачы, іх заработная плата была Br6 млн. 49,9 тыс. Сярэднямесячная заработная плата сярэдняга медыцынскага персаналу была ніжэйшая за сярэднегарадскую на 33,7 працэнта і склала Br4 млн. 229,8 тыс.

30 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1268
 
Ключевые слова:
Зарплата Мінск Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме