https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шырокі асартымент беларускіх тавараў на паліцах. Якія задачы вырашае гандаль у гэтым годзе


На паліцах беларускіх магазінаў павінна быць прадстаўлена больш айчынных тавараў у шырокім асартыменце. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
"Мы актыўна працуем над тым, каб больш прадставіць беларускіх тавараў на паліцах нашых магазінаў. Адзначу, што ў мінулым годзе нам удалося гэтага дабіцца, мы 12-гадовы трэнд змянілі. Над гэтымі ж пытаннямі прадаўжаем працаваць у бягучым годзе. Вельмі важна, каб у пакупніка быў шырокі выбар, у тым ліку сярод беларускіх вытворцаў. Асноўны акцэнт хочам зрабіць менавіта на нехарчовай групе тавараў, паколькі харчовыя тавары і так вельмі шырока прадстаўлены - больш за 75 працэнтаў. А вось доля нехарчовых павінна ўзмоцнена расці. І тут вельмі важна работа не толькі гандлёвых арганізацый, але і нашых вытворцаў", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле слоў выканаўчага дырэктара Асацыяцыі рознічных сетак Беларусі Наталлі Шаблінскай, у планах гандлёвых сетак - нарошчваць працэнт рэалізуемых айчынных тавараў. Яна падкрэсліла, што прыярытэт беларускай прадукцыі будзе забяспечаны.

Што датычыцца імпартных тавараў, то міністр заявіў, што сёння праблем з імі няма. "Калі пэўныя тавары не пастаўляліся з-за санкцый, то мы аператыўна яшчэ ў мінулым годзе пераарыентаваліся на дружалюбныя краіны. Сёння шырокі асартымент тавараў, які мы назіраем на паліцах, забяспечаны з альтэрнатыўных крыніц. МАРГ пастаянна адсочвае разам з ДМК абгрунтаванасць імпартных цэн , каб не было завышэння. У цэлым сітуацыя стабільная", - адзначыў ён.

30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Торговые сети Ассортимент Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме