https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС: Каля Br27 тыс. выманілі ашуканцы ў жыхароў Беларусі за апошнія некалькі дзён


Банкаўскія ашуканцы працягваюць атакі і за апошнія некалькі дзён выманілі ў грамадзян у розных рэгіёнах каля Br27 тыс., паведамілі ў МУС Беларусі.
Амаль штодня фіксуюцца выпадкі фактаў махлярства ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Зламыснікі тэлефануюць праз мэсэнджары і прадстаўляюцца супрацоўнікамі службы бяспекі банкаў або міліцыянерамі і паведамляюць аб узломе рахунку, спробах зняць наяўныя або ўзяць крэдыт на імя грамадзяніна. Ахвяры падману купляюцца на ўяўную спецаперацыю па злове злачынца, афармляюць на сваё імя крэдыты і пералічваюць іх на нібыта захаваны рахунак.

«За апошнія некалькі дзён аферысты выманілі ў 47-гадовай жыхаркі Ашмянаў Br5 тыс., у 22-гадовай жыхарцы Брэста Br8 тыс., а ў 47-гадовай гамяльчанкі амаль Br14 тыс. Усе пацярпелыя паверылі, што сваімі дзеяннямі дапамагаюць затрымаць злачынцаў», — распавялі ў МУС.

Праваахоўнікі нагадваюць, што падобныя злачынствы лепш прадухіліць, перарываючы падобныя званкі і не перадаючы трэцім асобам свае коды і паролі да банкаўскіх карт. Грамадзянам варта пераходзіць у асабісты кабінет у інтэрнэт-банкінгу толькі з афіцыйных сайтаў фінансавых устаноў і не ўстанаўліваць на смартфоне праграмы для аддаленага доступу. Галоўнае, што трэба памятаць, — банкаўскія служачыя і праваахоўнікі ніколі не будуць тэлефанаваць праз мэсэнджары і прасіць «удакладніць» вашыя асабістыя дадзеныя.

Звязда, 5 красавіка 2023
 
Дата публикации:05.04.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Криминал Телефонные мошенники Фишинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме