https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Куды пайшла дабаўленая вартасць?


Больш за 30 тон малака рэалізавала гомельскае ААТ "Малочныя прадукты" расійскай кампаніі шляхам наліву ў цыстэрны. У выніку дабаўленая вартасць ад прамысловай перапрацоўкі малака была атрымана не айчынным вытворцам, а... расійскім прадпрыемствам.

Пры гэтым асобныя віды малочнай прадукцыі вытворчасці расійскай камерцыйнай структуры рэалізоўваліся ў асартыменце ў гандлёвай сетцы Гомеля.

У Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласці адзначылі, што пры значных аб`ёмах рэалізацыі малака на экспарт вытворчыя магутнасці прадпрыемства "Малочныя прадукты" не былі загружаны ў поўным аб`ёме, а толькі ў сярэднім на 75%. Рэалізацыя пастэрызаванага малака ў цыстэрнах не дазволіла таварыству вырабляць малочныя прадукты, якія карыстаюцца попытам спажыўцоў, з больш высокай дабаўленай вартасцю і рэнтабельнасцю. Праведзены аналіз паказаў, што нават мінімальная дадатковая перапрацоўка пастэрызаванага малака — фасаванне яго ў поліэтыленавыя пакеты — дазволіла б летась атрымаць таварыству дадатковую выручку, эквівалентную $3 млн ЗША.

Аналагічная сітуацыя і на іншых малакаперапрацоўчых прадпрыемствах вобласці (Рагачоўскі МКК, Мазырскія малочныя прадукты). Загружанасць вытворчых магутнасцяў па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі на іх складала ад 60% да 86%. Усяго такім чынам летась малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі вобласці было адгружана на экспарт 52,5 тыс. тон малака шляхам наліву ў цыстэрны.

Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю з сакавіка рэалізацыя малака на экспарт з нізкай дабаўленай вартасцю прыпынена. Акрамя таго, падчас праверкі прадпрыемства "Малочныя прадукты" былі выяўлены незразумелыя факты знікнення сыроваткі, атрыманай ад вытворчасці малочных прадуктаў. Асноўная частка гэтага прадукту адгружалася для скормлівання жывёле сельгасарганізацыям вобласці. Аднак некаторыя з іх фактаў атрымання сыроваткі не пацвердзілі. Усяго, такім чынам, у невядомым кірунку знікла амаль 7 тысяч тон сыроваткі, сабекошт якой складае каля 400 млн рублёў. Сітуацыяй са знікненнем сыроваткі зоймуцца праваахоўныя органы.

Варта адзначыць, што акцыянернае таварыства "Малочныя прадукты" з 2010 года рэалізуе інвестыцыйны праект "Засваенне вытворчасці сухой малочнай сыроваткі на Палескім вытворчым участку ААТ "Малочныя прадукты" горада Хойнікі" за кошт крэдытных і бюджэтных сродкаў. Праект сёння так і не рэалізаваны — у адрозненне ад расійскіх кампаній, якія асвоілі вытворчасць сухой малочнай сыроваткі яшчэ ў 2005 годзе.

Ірына Асташкевіч
Звязда, 25 красавіка 2013

 
Дата публикации:25.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1761
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Гомель Криминал Госконтроль Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме