https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў Беларусі за I паўгоддзе ўзрасла на 9,3 працэнта да Br613,6 трлн.


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Беларусі за першае паўгоддзе 2013 года ў бягучых цэнах склала Br613,6 трлн., што на 9,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года.

У Белстаце прааналізавалі і іншыя фінансавыя вынікі работы арганізацый рэспублікі за шэсць месяцаў. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склаў Br44,656 трлн., што ніжэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года на 25,9 працэнта. Чысты прыбытак таксама знізіўся і склаў Br26,784 трлн. (зніжэнне на 36,2 працэнта). У разрэзе рэгіёнаў найбольшую ўдзельную вагу ў агульнарэспубліканскі паказчык па чыстаму прыбытку ўнеслі Мінск (33,6 працэнта) і Гомельская вобласць (18,1 працэнта). Доля чыстага прыбытку Мінскай вобласці ў агульным аб`ёме склала 15,4 працэнта, Гродзенскай - 10,1 працэнта, Віцебскай - 9,2 працэнта, Брэсцкай - 7,2 працэнта і Магілёўскай - 6,4 працэнта.

У першым паўгоддзі рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў Беларусі склала 9,2 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 7,3 працэнта.

Паводле звестак Белстата, у першым паўгоддзі налічвалася 734 стратныя прадпрыемствы, што склала 8,8 працэнта ў агульнай колькасці арганізацый. За аналагічны перыяд мінулага года доля стратных складала 6 працэнтаў, у студзені 2013 года - 14,1 працэнта, у першым квартале - 11,6 працэнта.

Крэдыторская запазычанасць на 1 ліпеня 2013 года склала Br209,5 трлн. і ў параўнанні з 1 ліпеня 2012 года вырасла на 30,9 працэнта. У параўнанні з пачаткам года яна павялічылася на 14,7 працэнта, у тым ліку за чэрвень - на 5,4 працэнта. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 ліпеня гэтага года склала Br19,8 трлн., або 9,5 працэнта ўсяго аб`ёму крэдыторскай запазычанасці супраць 8,2 працэнта на 1 ліпеня 2012 года. На 1 ліпеня 2013 года на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 43,4 працэнта пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, сельскай гаспадаркі - 28,8 працэнта, гандлю - 12,5 працэнта, будаўніцтва - 7,9 працэнта, арганізацый па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 3,3 працэнта, транспарту - 3,2 працэнта.

Дэбіторская запазычанасць на 1 ліпеня 2013 года склала Br179,8 трлн. і ў параўнанні з 1 ліпеня мінулага года вырасла на 30,1 працэнта. У параўнанні з пачаткам года яна павялічылася на 15,9 працэнта, у тым ліку за чэрвень - на 6,5 працэнта. У агульным аб`ёме дэбіторскай запазычанасці на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 51,5 працэнта, гандлю - 19,3 працэнта, арганізацый па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 10,8 працэнта, будаўніцтва - 7,7 працэнта, транспарту - 4,1 працэнта, сельскай гаспадаркі - 3,4 працэнта.

Даныя Белстата прыведзены без уліку банкаў, страхавых арганізацый, бюджэтных, мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

19 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1082
 
Ключевые слова:
Статистика Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме