https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі дасць магчымасць насельніцтву ў льготным парадку набываць замест свіней іншую жывёлу


Аб гэтым заявіў 22 жніўня па выніках нарады ў Прэзідэнта аб эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі і мерах барацьбы з вірусным захворваннем свіней віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы.
Урад Беларусі па даручэнню Прэзідэнта на працягу тыдня мае намер распрацаваць шэраг мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць насельніцтву, вымушанаму пазбавіцца ад свіней у сувязі з АЧС, у льготным парадку набываць іншую жывёлу.

"Ці гэта будзе буйная рагатая жывёла, ці авечкі, ці гусі, ці качкі - мы прапрацуем усе пытанні і ў цэнавых адносінах, і ў плане кармоў, пастаўкі камбікорму, калі чалавек хоча мець дадатковыя крыніцы паступленняў у свой бюджэт", - сказаў віцэ-прэм`ер.

Міхаіл Русы лічыць, што і для невялікіх свінагадоўчых комплексаў у выпадку, калі няма неабходнай біялагічнай абароны, больш эфектыўна правесці пераспецыялізацыю, перайсці на вырошчванне іншага, эканамічна выгаднага віду жывёл.

Што да самога захворвання на АЧС, то віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што яно не ўяўляе небяспекі для людзей, але вельмі небяспечнае для свінапагалоўя. "Любы кантакт, любое невыкананне тэхналогіі прыводзіць да таго, што ўспыхвае новы ачаг", - сказаў ён.

"Калі выконваць усе тэхналогіі як на комплексе, так і на падворках, то свінапагалоўе можна захаваць. Гэтыя рэгламенты распісаны, раздадзены. Гэта і прапарванне кармоў, выдача гарачага корму, ужыванне грануляванага камбікорму", - адзначыў Міхаіл Русы, дадаўшы, што ў наступным годзе плануецца ўсё свінапагалоўе краіны перавесці на грануляваны камбікорм.

Гаворачы аб рашэнні ствараць буферныя зоны вакол буйных свінакомплексаў, віцэ-прэм`ер прызнаў, што "месцамі пайшлі перагібы", аднак па шэрагу раёнаў сітуацыя была выпраўлена.

22 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1383
 
Ключевые слова:
Животноводство Эпизоотия Африканская чума свиней
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме