https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Завершана расследаванне справы "МММ-2011"


Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да арганізаванай групы кіраўнікоў фінансавай піраміды "МММ-2011", што дзейнічала ў краіне.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, у якасці абвінавачваных прыцягнута 13 чалавек. Іх дзеянні падпадаюць пад склад злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры).

У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што абвінавачваныя з`яўляліся ўдзельнікамі грамадскага аб`яднання "МММ-2011" і займалі розныя пасады ("дзясятніка", "сотніка", "тысячніка", "дзесяцітысячніка") у іерархічнай структуры. З мэтай сістэматычнага атрымання даходу, праз рэкламаванне дзейнасці "МММ-2011" для шырокага кола насельніцтва, абвінавачваныя прыцягвалі грашовыя сродкі беларускіх грамадзян. Грошы ўносіліся ў беларускіх рублях і замежнай валюце на адкрытыя ўдзельнікамі арганізаванай групы разліковыя рахункі ў беларускіх банках.

Кіраўнікі фінансавай піраміды прыцягвалі грошы грамадзян, матывуючы апошніх атрыманнем маёмаснай выгады ад укладзеных сродкаў, абяцаючы прыбыткі на некалькі парадкаў вышэйшыя за  дзейныя на той момант стаўкі па дэпазітных укладах у банках краіны.

"МММ-2011" ажыццяўляла банкаўскую дзейнасць, парушаючы дзейнае заканадаўства, без дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы і атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Супрацоўнікамі СК былі праведзеныя агляды камп`ютарнай тэхнікі, допыты сведак, прааналізавана і зафіксавана інфармацыя аб удзельніках і сумах укладаў у "МММ-2011", а таксама ажыццёўленых выплатах. Далучаны да матэрыялаў справы і звесткі аб руху грашовых сродкаў па рахунках абвінавачваных.

Следствам прынята рашэнне аб перадачы матэрыялаў крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2013
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1654
 
Ключевые слова:
Финансовая пирамида Криминал МММ-2011
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме