https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Астравецкая пляцоўка выбрана пад будаўніцтва Беларускай АЭС з-за бяспекі


Аб гэтым заявіў 17 жніўня журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у час праведзеных у Астраўцы грамадскіх беларуска-літоўскіх слуханняў па справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будуемай станцыі.
Першапачаткова разглядаліся яшчэ дзве пляцоўкі ў Магілёўскай вобласці, але там выяўлены карставыя пустоты. "Сёння ў сусветнай супольнасці няма дакладных методык, як прадухіліць магчымыя вынікі будаўніцтва АЭС на такіх участках і якія патрэбны інжынерныя рашэнні, каб не здарылася потым праблем. Чаканая нагрузка станцыі на грунт будзе адчувацца на глыбіні 75 м, а на тых пляцоўках карставыя пароды знаходзяцца ўжо на глыбіні 35 м, яны абводненыя", - удакладніў намеснік міністра. Ён таксама расказаў, што два інстытуты - імя Ведзянеева з Расіі і "Кіеўатампраект" з Украіны настойліва рэкамендавалі беларускаму боку не рызыкаваць з выбарам пляцовак і спыніцца на Астравецкай з-за найбольшай бяспекі з пункту гледжання ўстойлівасці зямной кары ў гэтым месцы.

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі таксама выказаў здзіўленне, што прадстаўнікі літоўскіх СМІ і грамадскасці, якім ён расказаў аб гэтых фактах у кулуарах слуханняў, былі з імі не азнаёмлены. "Мы даўно перадалі ўжо ўсе гэтыя звесткі афіцыйнаму літоўскаму боку з просьбай давесці да грамадскасці і дзяржорганаў, але, відаць, яны гэту просьбу праігнаравалі, не ўсё даводзіцца з таго, што мы афіцыйна ў Літву адпраўлялі", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Прыкладам няўдачнага выбару пляцоўкі пад АЭС без уліку залягання карставых парод намеснік міністра назваў Ровенскую АЭС ва Украіне, дзе праз 40 гадоў пасля будаўніцтва станцыі да гэтага часу пад зямлю запампоўваюць жалезабетон у месцы знаходжання асноўных пабудоў, каб спыніць развіццё праблемных момантаў.

19 жніўня 2013, Астравец
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1506
 
Ключевые слова:
Астарвец Белорусская АЭС Строительство Безопасность Атомная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме