https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Таленавітым іншаземным спецыялістам плануецца кампенсаваць расходы пры пераездзе ў Беларусь


Аб гэтым 26 сакавіка паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па міграцыі і рабоце з іншаземнымі грамадзянамі Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Сяргей Герасімаў.
Такая навацыя змешчана ў законапраекце, які прадугледжвае ўнясенне паправак у заканадаўчыя акты аб прававым становішчы іншаземных грамадзян, працоўнай міграцыі і некаторыя іншыя. "Згодна з законапраектам іншаземным грамадзянам з ліку таленавітых работнікаў і спецыялістаў будзе прадастаўляцца кампенсацыя расходаў пры пераездзе ў краіну або выплата аднаразовай дапамогі на ўладкаванне", - сказаў Сяргей Герасімаў.

Акрамя таго, праект закона прадугледжвае, у прыватнасці, што замежныя грамадзяне, якія скончылі або навучаюцца ва ўстановах адукацыі Беларусі і жадаюць застацца ў краіне, каб працаваць па спецыяльнасці, будуць вызвалены ад неабходнасці афармляць спецыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі.

Паводле слоў Сяргея Герасімава, гэты законапраект ужо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, яго плануецца разгледзець у першым чытанні на вясенняй сесіі.

У сваю чаргу начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч адзначыла, што адна з самых важных задач, вырашэнне якой павінна дапамагчы кампенсаваць натуральнае змяншэнне насельніцтва ў Беларусі, гэта аптымізацыя міграцыйных патокаў. Самае галоўнае, стабілізаваць колькасць насельніцтва краіны. "Нас да 2015 года павінна быць не менш, чым 9 млн. 440-450 тыс., таму сёння важна кансалідавацца абсалютна ўсім органам дзяржаўнага кіравання", - падкрэсліла Вера Лабковіч.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 сакавіка 2013 года склала 9 млн. 461,8 тыс. чалавек. У студзені-лютым у краіне нарадзілася 19 тыс. 049 дзяцей, што на 1 тыс. 248 дзяцей больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года, памерла 22 тыс. 712 чалавек - на 387 больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 3 тыс. 663 чалавекі.

26 сакавіка 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1758
 
Ключевые слова:
Миграция Переезд в Беларусь Компенсация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме