https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Калі ты праграміст — жыццё ў шакаладзе?


Рэйтынг прэстыжных прафесій узначальвае на сённяшні дзень у беларускім грамадстве прафесія праграміста.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага кампаніяй HеаdHuntеr Беларусь (праект RАBОTА.TUT.BY). На карысць праграмістаў выказаліся 46% рэспандэнтаў. На другое месца ўдзельнікі апытання паставілі бізнэсменаў і ўладальнікаў уласнага бізнэсу (43%), а на трэцяе — топ-менеджараў і наёмных дырэктараў кампаній (31%).

Беларусы лічаць, што быць банкірам ці служачым банка (19%) больш прэстыжна, чым, напрыклад, дыпламатам (15%), прадстаўніком творчай прафесіі (12%), урачом або фармацэўтам (9%). А замыкаюць топ-5 прэстыжных прафесій міністры, дэпутаты і дзяржаўныя службоўцы, за якіх выказаліся 16% рэспандэнтаў.

На думку большасці апытаных, прэстыж прафесіі вызначаецца ў першую чаргу высокай заработнай платай (83%) і запатрабаванасцю на рынку працы (58%). Відаць па ўсім, гэтым параметрам у найбольшай ступені адпавядаюць менавіта прафесіі праграміста і топ-менеджара?

А вось карысць, якую прыносіць грамадству прадстаўнік той ці іншай прафесіі, пры вызначэнні прэстыжу прафесіі значэння для беларусаў не мае: гэты параметр узгадалі толькі 18% апытаных, затое 36% прыгадалі камфортныя ўмовы працы, а 29% — работу ў міжнароднай кампаніі. Пры такім падыходзе ці варта здзіўляцца, што ў самым нізе рэйтынгу аказалася прафесія педагога. Прэстыжнай яе лічаць усяго 2 працэнты апытаных.

Усяго апытаннем былі ахоплены 543 рэспандэнты (прадстаўнікі 18 прафесійных галін). Цікава, што колькасць тых, хто лічыць сваю прафесію прэстыжнай, і тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага меркавання, прыкладна аднолькавая.

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 сакавіка 2013
 
Дата публикации:28.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2022
 
Ключевые слова:
Программирование Трудоустройство Профессия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме