https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ Беларусі прапануе ўзмацніць адказнасць наймальнікаў за выплату зарплаты ў канвертах


Аб гэтым 8 жніўня паведаміў у час брыфінгу міністр па падатках і зборах Беларусі Уладзімір Палуян.
МПЗ Беларусі прапануе прыняць заканадаўчы акт, які ўскладзе адказнасць на нядобрасумленных наймальнікаў за нявыплату плацяжоў пры выплаце зарплаты ў канвертах.

Пры выяўленні фактаў выплаты заработнай платы ў канвертах складана сабраць доказы ўчыненага правапарушэння, канстатаваў міністр. "Цяжкасці і ў тым, што калі наёмны работнік дае паказанні аб выплаце яму неафіцыйнай зарплаты, то абавязак па выплаце падаходнага падатку ўскладаецца на яго, а не на наймальніка, які атрымаў незаконны даход за кошт утойвання плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Прапануецца прыняць заканадаўчы акт, які дапаможа ўстараніць абазначаную праблему", - адзначыў Уладзімір Палуян.

За 2012 год і першае паўгоддзе 2013-га падатковымі праверкамі факты выплаты заработнай платы ў канвертах устаноўлены ў 2 тыс. суб`ектаў прадпрымальніцтва, у сувязі з чым ім дадаткова прад`яўлена падаткаў і санкцый на агульную суму больш як Br16 млрд.

8 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1256
 
Ключевые слова:
Налоги Зарплата Соцзащита Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме