https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Барацьба з карупцыяй — адна з важнейшых дзяржаўных задач


Паводле вынікаў сацыялагічных даследаванняў інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злачыннасць уваходзіць у дзясятку праблем, што найбольш хвалююць грамадзян.

На думку рэспандэнтаў, карупцыя знаходзіцца на 11-м, а алкагалізм на 2-м месцах. Яны нават апярэдзілі праблему росту рэальных даходаў і жыллёвыя пытанні.

Жыхары Міншчыны (66%) заклапочаны росквітам карупцыі ў беларускім грамадстве, у тым ліку 18% адзначылі, што гэтая з`ява вельмі распаўсюджана, а 8% прызналіся, што самі рабілі неафіцыйныя выплаты адказным асобам. Большасць жыхароў вобласці (77%) негатыўна ставіцца да карупцыі. Тым не менш у пэўнай меры апраўдваюць яе 22% рэспандэнтаў, у тым ліку 18% сцвярджаюць: карупцыя незаконная, але такім чынам ёсць магчымасць вырашыць свае праблемы. Такая інфармацыя была агучана падчас пасяджэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе прааналізаваны стан работы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй за 2012 год.

Як адзначыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Віктар Сянько, на Міншчыне летась выяўлена 675 злачынстваў эканамічнага характару (без уліку фальшываманецтва). Гэта больш, чым у іншых рэгіёнах краіны, за выключэннем Гомельскай вобласці. У тым ліку — 274 факты карупцыі, з якіх 111 — хабарніцтва. (Для параўнання: у 2011 годзе іх было 90.) Найбольшая колькасць злачынстваў назіраецца ў гандлі — 151, прамысловасці — 100, аграпрамысловым комплексе — 64.

У верасні мінулага года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да выканаўчага дырэктара сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "ОКСЕСінвест". Фірма была створана чэшскай кампаніяй для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, які прадугледжваў узвядзенне малапавярховай забудовы непадалёку ад вёскі Лапаровічы Мінскага раёна. Для гэтага было выдзелена 279 гектараў зямлі. Аднак кіраўнік прадпрыемства спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі замежных кампаній пад выглядам "перадачы хабару адказным асобам за заключэнне інвестыцыйнага дагавора". Памер вымагання вымяраецца некалькімі мільёнамі еўра.

У будаўнічай галіне карупцыйная злачыннасць — гэта, як правіла, завышэнне кошту выкананых работ і крадзеж матэрыялаў. Найбольш значныя крымінальныя справы заведзены на кіраўнікоў таварыстваў "Санат-Буд" і "Крэма". Яны ўкралі, адпаведна, 235 і 588 млн рублёў нібыта для набыцця будаўнічых матэрыялаў і выплаты зарплаты работнікам на ўзвядзенні шматкватэрных жылых дамоў з дзяржаўнай падтрымкай у вёсках Бараўляны і Прылукі Мінскага раёна.

Звыш 22 тон мяса ўкрала кладаўшчыца таварыства з абмежаванай адказнасцю "Трайпл-Велес" па папярэдняй дамоўленасці з вадзіцелямі. Жанчына нанесла ўрон прадпрыемству ў суме 550 млн рублёў. Падчас следства яна прызналася, што недастачу яна кампенсавала б усяго за месяц работы.

Варта дадаць, што ўсяго да крымінальнай адказнасці летась прыцягнуты 223 асобы. Матэрыяльныя страты па закончаных крымінальных справах эканамічнай накіраванасці склалі 5 мільярдаў рублёў, 3 мільярды з якіх кампенсаваны (60%). Акрамя таго, арыштавана маёмасць злачынцаў на суму 4,3 млрд рублёў. У выніку вернутыя сродкі перавышаюць памер нанесеных страт.

Па словах Віктара Сянько, праваахоўныя органы разам з кантралюючымі праводзяць праверкі мэтавага і рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў юрыдычнымі асобамі, прадпрымальнікамі. У прыватнасці, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўваходзяць у склад аўкцыённых і тэндарных камісій, а таксама замацаваны за кожнай Дзяржаўнай праграмай, што рэалізуецца на тэрыторыі вобласці. Разам з тым, барацьба з карупцыяй і злачыннасцю недастаткова эфектыўная, адзначыў губернатар Барыс Батура. "Барацьба з карупцыяй заўсёды была і застаецца важнейшай дзяржаўнай задачай. Менавіта карупцыя падрывае асноўныя канстытуцыйныя прынцыпы: сацыяльную справядлівасць і роўнасць усіх перад законам. Прычынай карупцыі з`яўляюцца бюракратызм, безадказнасць і безгаспадарчасць". На яго думку, неабходна выпрацаваць дзейсную сістэму барацьбы з гэтай антысацыяльнай з`явай, прымаць максімальна жорсткія меры і эканамічныя санкцыі да зламыснікаў з абавязковым звальненнем з працы.

Таццяна Лазоўская
Звязда,  23 сакавіка 2013

 
Дата публикации:23.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1474
 
Ключевые слова:
Экономика Коррупция Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме