https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Паводле звестак IDC, Беларусь стала лідарам па тэмпах росту продажу тэхнікі для друкавання ў Еўропе ў 2012 годзе


Пра гэта паведамляе прэс-служба аналітычнай кампаніі IDC.
Згодна з ацэнкамі аналітычнай кампаніі IDC, аб`ём паставак друкавальнай перыферыі на рынак Беларусі ў 2012 годзе (уключаючы прынтары, шматфункцыянальныя прыстасаванні і аднафункцыянальныя капіры фарматаў A4 і A3) узрос у параўнанні з 2011 годам на 74%, дасягнуўшы 126 тыс. штук.

Такім чынам, зазначаюць аналітыкі, Беларусь стала адной з нямногіх еўрапейскіх краін, дзе ў 2012 годзе назіралася станоўчая дынаміка. Аднак такі імклівы рост паставак (найбольшы ў Еўропе) звязаны выключна з аднаўленнем рынку пасля крызісу ў 2011 годзе. Калі ж праводзіць параўнанне з 2010 годам, то тут дынаміка продажу — мінус 20% — адпавядае сярэднееўрапейскім паказчыкам.

Паводле звестак IDC, найбольшай папулярнасцю ў Беларусі карысталіся лазерныя прыстасаванні, доля якіх у агульным аб`ёме паставак у 2012 годзе скала 66%; пры гэтым доля струменных прыстасаванняў была 32% і яшчэ 2% прыпала на прынтары на аснове матрычнай тэхналогіі. Што тычыцца долі шматфункцыянальных прыстасаванняў, то ў струменным тэхналагічным сегменце яна аказалася роўнай 78%, а ў лазерным — 40%. Далейшага істотнага павелічэння долі МФУ IDC не чакае, паколькі доля прыкладанняў, дзе шматфункцыянальнасць не патрабуецца, дастаткова вялікая, а розніца ў цане паміж прынтарамі і МФУ аднаго класа вельмі адчувальная.

"Фактар пачатковага кошту будзе і далей адыгрываць вялікую ролю на рынку Беларусі, паколькі ён застаецца вельмі адчувальным да цаны і нейкіх перадумоў да змянення сітуацыі пакуль не назіраецца", — зазначае Аляксей Гваздзенка, менеджар праграм даследаванняў IDC на рынку перыферыі ў краінах СНД.

У Беларусі доля прыстасаванняў пачатковага цэнавага дыяпазону і ў струменным, і ў лазерным сегменце ў 2012 годзе склала каля 70%. Для параўнання: у Заходняй Еўропе гэты паказчык для струменнага сегменту быў каля 40%, а для лазернага — 30%.
_______________________________-
Даведка БелаПАН. IDC (International Data Corporation) — вядучы пастаўшчык інфармацыі, кансультацыйных паслуг і арганізатар мерапрыемстваў на рынках інфармацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і спажывецкай тэхнікі. Больш як 1.000 аналітыкаў IDC у 110 краінах вывучаюць тэхналогіі, тэндэнцыі і магчымасці галіны на сусветным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2013
 
Дата публикации:25.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1700
 
Ключевые слова:
Импорт Печать Компьютерная периферия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме