https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі не будзе аднаўляць валютнае крэдытаванне фізасоб


Пра гэта заявіла 20-га лютага журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.
Як раней паведамлялася, на пасяджэнні Савета міністраў 13-га лютага прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў пра мэтазгоднасць дазволіць валютнае крэдытаванне фізічных асоб на будаўніцтва жылля і прасіў Нацбанк падтрымаць яго пазіцыю. Паводле слоў прэм`ера, сёлета аб`ём сродкаў насельніцтва, які накіроўваецца на будаўніцтва жылля, павінен вырасці больш як на 15 трлн. рублёў. "І без належнай крэдытнай падтрымкі па даступных працэнтных стаўках рэалізаваць гэта будзе проста немагчыма", — падкрэсліў Мясніковіч.

Аднак, калі зыходзіць з меркаванняў Ермаковай, Нацбанку ўдалося пераканаць кіраўніка ўрада. "Прэм`ер-міністр пагадзіўся з намі. Мы вызначылі, што можам крэдытаваць будаўніцтва жылля ў беларускіх рублях", — цытуе Ермакову дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Як паведаміла Ермакова, магчымасць аднаўлення валютнага крэдытавання фізасоб на будаўніцтва жылля Нацбанк абмяркоўваў з кіраўнікамі большасці беларускіх банкаў. Яны былі катэгарычна супраць такой магчымасці.

"Сёння няма неабходнасці адмяняць рашэнне аб спыненні валютнага крэдытавання. Шмат праблем было з дэвальвацыяй у насельніцтва", — рэзюмавала Ермакова.

Акрамя таго, дадала яна, няма чаго фарміраваць у людзей меркаванне, што беларускі рубель "ужо нікуды не падыходзіць" і "толькі валюта нас выратуе". "Нам валюта патрэбная для іншых мэт", — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Зрэшты, дадала яна, тэарэтычна магчыма вярнуцца да абмеркавання гэтага пытання праз год ці два.

Ермакова таксама паведаміла, што на гэтым тыдні дзяржаўныя банкі прымуць рашэнне, якім чынам крэдытаваць будаўніцтва жылля. Гаворка ідзе пра крэдыты для грамадзян, якія маюць у іх патрэбу, растлумачыла яна. "

Кіраўнік Нацбанка таксама заявіла, што прагноз па зніжэнні стаўкі рэфінансавання да канца года да 13—15% гадавых ніхто не адмяняў.

Гэта — мэта, да якой трэба імкнуцца, бо высокія стаўкі — тормаз эканомікі, падкрэсліла Ермакова.

Разам з тым, паводле яе меркавання, спяшацца не трэба ні ў якім разе, неабходна ўлічваць інфляцыю і іншыя эканамічныя паказчыкі, інакш сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю.

У якасці станоўчай тэндэнцыі Ермакова адзначыла зніжэнне і стабілізацыю ставак на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў.

БелаПАН, Мінск, 20 лютага 2013
 
Дата публикации:20.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1736
 
Ключевые слова:
Финансы Жильё в Беларуси Кредиты Валюта Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме