https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржкаммаёмасць сфарміруе пералік аб`ектаў на продаж для прыцягнення $2,5 млрд. у 2013 годзе


Аб гэтым паведаміў 30 студзеня старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў на пасяджэнні калегіі камітэта, дзе падведзены вынікі работы ў 2012 годзе і абмеркаваны задачы на 2013 год.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі сфарміруе пералік аб`ектаў, продаж якіх дасць магчымасць прыцягнуць замежных інвестыцый на суму не меншую за $2,5 млрд. у 2013 годзе.

"Урадам на 2013 год пастаўлена задача Дзяржкаммаёмасці, дзяржаўным органам, аблвыканкамам па фарміраванню пераліку аб`ектаў, продаж якіх дасць магчымасць прыцягнуць замежных інвестыцый у суме не менш як $2,5 млрд.", - сказаў Георгій Кузняцоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што для дасягнення задання "павінна быць забяспечана прыняцце прынцыповага палітычнага рашэння аб магчымасці продажу высокаліквідных актываў". Паводле слоў Георгія Кузняцова, ужо тры гады камітэт прапануе пералікі аб`ектаў на продаж. "Прапануем прадаць частку акцый "Нафтана", "Беларуськалія", дзе рэальна можам атрымаць $2,5 млрд., але пытанне не развіваецца", - канстатаваў ён. У бліжэйшы час гэту тэму плануецца разгледзець ва ўрадзе, удакладніў старшыня камітэта.

У 2012 годзе ў Беларусі з улікам новых падыходаў у прыватызацыі дзяржуласнасці былі прададзены па ўсёй рэспубліцы пакеты акцый 10 прадпрыемстваў на суму Br185,4 млрд. Cярод іх 9 пакетаў акцый камунальнай уласнасці і адзін пакет - рэспубліканскай (продаж акцый на Br20 млрд. ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод"). Таксама былі падрыхтаваны і ўнесены ва ўрад 14 праектаў рашэнняў Прэзідэнта па продажы рэспубліканскіх пакетаў акцый. Прынята 2 рашэнні, але продаж так і не адбыўся. Размова ідзе аб ААТ "Негарэльскі воскаперапрацоўчы і вуллёвы завод" і ААТ "Слуцкі завод па рамонту аўтакранаў". Старшыня камітэта адзначыў, што шэраг праектаў рашэнняў аб продажы акцый не былі падтрыманы ва ўрадзе, дзяржорганах.

30 студзеня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2234
 
Ключевые слова:
Госсобственность Приватизация Акционирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме