https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярэдняя заработная плата мінчан у снежні 2012 года склала $733 у эквіваленце


Аб гэтым паведаміла 30 студзеня журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч.
У Мінска самы высокі паказчык сярод рэгіёнаў краіны. Самымі высокааплатнымі з`яўляюцца работнікі, занятыя ў фінансавай дзейнасці, будаўніцтве, транспарце і прамысловасці. У фінансавай сферы за снежань сярэдняя заработная плата склала каля Br11 млн., у сферы будаўніцтва - Br6 млн. 848 тыс., транспарту - Br6 млн. 240 тыс., прамысловасці - Br6 млн. 46 тыс.

Ніжэй за сярэдні гарадскі ўзровень зараблялі работнікі тэкстыльнай і швейнай вытворчасці, сферы гандлю і грамадскага харчавання, аховы здароўя і адукацыі. Так, у снежні сярэдняя заработная плата ў ахове здароўя склала Br4 млн. 693 тыс., у адукацыі - Br4 млн. 79 тыс.

Рэальная заработная плата ў Мінску ў 2012 годзе ўзрасла на 20,3 працэнта ў параўнанні з 2011 годам. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў павялічылася амаль у два разы да Br4792,8 тыс.

30 студзеня 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1845
 
Ключевые слова:
Зарплата Мінск Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме