https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Большасць дзяржпрадпрыемстваў Беларусі павінны быць акцыяніраваны да канца 2015 года


Аб гэтым паведаміў 30 студзеня старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў на пасяджэнні калегіі камітэта, дзе падведзены вынікі работы 2012 года і абмеркаваны задачы на 2013 год.
"Пры распрацоўцы планаў развіцця галіны неабходна прадугледзець акцыяніраванне большасці дзяржпрадпрыемстваў да канца 2015 года, - сказаў Георгій Кузняцоў. - Загадзя з улікам перспектыў развіцця галіны неабходна вызначыць варыянты рэфармавання прадпрыемстваў, у тым ліку з іншым, акрамя дзяржавы, удзельнікам, або далучэння прадпрыемства да створанага акцыянернага таварыства".

На сёння ў Беларусі рэфармавана амаль 5 тыс. дзяржпрадпрыемстваў, што складае дзве трэці ад тых, што падлягаюць прыватызацыі. Працэс рэфармавання дзяржуласнасці і стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый, у тым ліку пры правядзенні шырокамаштабнай арганізацыі вытворчасцей, неабходны і непазбежны, падкрэсліў старшыня камітэта. У 2012 годзе на падставе зацверджаных планаў былі рэфармаваны 84 прадпрыемствы (15 рэспубліканскіх і 69 камунальных). Таксама пяць камунальных прадпрыемстваў прададзены за Br56 млрд. У бягучым годзе рэфармаванне чакае яшчэ 225 прадпрыемстваў.

Часта працэсы рэфармавання тармозяцца асобнымі дзяржорганамі, канстатаваў Георгій Кузняцоў. Нягледзячы на неаднаразовыя прапановы аб актывізацыі гэтай работы, агульнага разумення пакуль дасягнуць не ўдалося. Дырэктары асобных прадпрыемстваў больш спадзяюцца на дзяржпадтрымку, чым на рэфармаванне, заўважыў старшыня камітэта, дадаўшы, што гэту палітыку часам падтрымліваюць у міністэрствах і ведамствах. У выніку некаторыя прадпрыемствы, якія павінны былі быць пераўтвораны ў 2012 годзе ў ААТ, так і не рэфармаваны.

Георгій Кузняцоў звярнуў увагу і яшчэ на адну праблему - своечасовую інвентарызацыю прадпрыемстваў, што рэфармуюцца, правядзенне праверак іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Былі прыклады, калі ў фонды прадпрыемства, што рэфармуецца, не ўвайшлі ўсе аб`екты. Старшыня камітэта падкрэсліў, што гэту работу павінны праводзіць абласныя тэрытарыяльныя фонды Дзяржкаммаёмасці.

30 студзеня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2496
 
Ключевые слова:
Госимущество Приватизация Акционирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме