https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь атрымала чацвёрты транш крэдыту ЕўрАзЭС


У Беларусь паступіў чацвёрты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. долараў ЗША.
"Грошы паступілі ў поўным аб`ёме на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку Беларусі і будуць залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў краіны", – паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Агульны аб`ём крэдыту АКФ ЕўрАзЭс складае 3 млрд. долараў, паступленне сродкаў ажыццяўляецца траншамі на працягу трох гадоў (2011—2013). Сума крэдыту ў 2011 годзе склала 1,24 млрд. долараў. Астатнія сродкі павінны паступаць роўнымі траншамі па 440 млн. долараў двойчы ў год на працягу 2012—2013 гадоў.

З улікам паступлення чацвёртага транша сума прадстаўленых Беларусі сродкаў АКФ дасягнула 2,12 млрд. долараў.

Грошы пералічваюцца па меры выканання Беларуссю ўзгодненых мер праграмы стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны.

Выдзяленне чацвёртага транша савет АКФ ухваліў толькі ў пачатку снежня 2012 года, хоць раней чакалася, што гэта адбудзецца восенню. Асобныя паказчыкі праграмы не былі выкананыя. У прыватнасці, летась урад Беларусі не атрымаў ад прыватызацыі 2,5 млрд. долараў. Згодна з данымі за студзень—лістапад, ад продажу акцый, якія належаць дзяржаве, паступіла толькі 1,8 млн. долараў.

Разам з тым, як заявіў 7 снежня журналістам кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў, пры прыняцці рашэння аб выдзяленні чацвёртага транша выкананне Беларуссю паказчыкаў па прыватызацыі дзяржуласнасці на 2,5 млрд. долараў не было вызначальным. "Пытанне прыватызацыі — гэта пытанне чарговага этапу рэалізацыі праграмы. Будзем яго разглядаць у наступным годзе", — сказаў расійскі міністр.

Ён таксама паабяцаў тады, што чацвёрты транш паступіць у Мінск "найбліжэйшым часам". Затрымку з яго пералікам у Еўразійскім банку развіцця, які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭс, тлумачылі тэхнічнымі прычынамі.

У канцы снежня кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова паведаміла, што праводзяцца кансультацыі з АКФ па ўдакладненні асобных паказчыкаў стабілізацыйнай праграмы. "Пасля ўдакладнення шэрагу прагнозных параметраў грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыкі Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС будзе дадзена ацэнка выканання рэспублікай прынятых абавязацельстваў, што стане асновай для прыняцця рашэння аб выдзяленні пятага і шостага траншаў", — адзначыла яна.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2013
 
Дата публикации:31.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1955
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Экономика Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме