https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Беларуснафтай" здабыта трохмільённая тона нафты з адноўленых свідравін


У ДВА "Беларуснафта" здабыта трохмільённая тона нафты з адноўленых свідравін метадам бурэння бакавых ствалоў, паведамілі ў аб`яднанні.
У пачатку 1990-х гадоў гэты метад разглядаўся як адзін з прыярытэтных кірункаў па павелічэнні дадатковых аб`ёмаў здабычы.

Асноўным этапам у асваенні метаду паслужыла прынятая ў 1998 годзе мэтавая праграма па аднаўленні ліквідаванага фонду свідравін. За гады яе рэалізацыі прабурана каля 128 тыс. м горных парод, пабудавана 230 бакавых ствалоў, з якіх і здабыта 3 млн. т нафты.

Вопыт у гэтай рабоце, назапашаны ў Беларусі, на працягу пяці гадоў з поспехам прымяняецца беларускімі спецыялістамі ў ТАА "Беларуснафта-Сібір", прадпрыемстве, якое ажыццяўляе сваю дзейнасць у Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2013
 
Дата публикации:01.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1662
 
Ключевые слова:
Нефть Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме