https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях атрымаў паўнамоцтвы ажыццяўляць кантроль за ходам выканання венчурных праектаў


Такая норма прадугледжана дэкрэтам № 1, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 студзеня.
Адпаведныя змены і дапаўненні ўнесены ў дэкрэты ад 5 сакавіка 2002 года № 7 і ад 28 лістапада 2003 года № 24. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дэкрэт выдадзены з мэтай рэалізацыі ўказа ад 26 ліпеня 2012 года № 332 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Таксама з пераліку органаў, што ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за мэтавым выкарыстаннем замежнай бязвыплатнай дапамогі, выключаецца Міністэрства ўнутраных спраў.

Дэкрэт набывае моц праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, з`яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі падаецца на разгляд Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2013
 
Дата публикации:16.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1794
 
Ключевые слова:
Законодательство Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме