https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Біржавы курс долара ЗША знізіўся з 8.650 да 8.620 рублёў, еўра — з 11.490 да 11.460


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 студзеня курс долара ЗША знізіўся з 8.650 да 8.620 рублёў, еўра — з 11.490 да 11.460, расійскага рубля — з 285 да 284.
Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 36 млн. 584 тыс., прапанова — 40 млн. 123 тыс., аб`ём таргоў — 36 млн. 903 тыс.

Попыт на еўра склаў 18 млн. 41 тыс., прапанова — 21 млн. 941 тыс., аб`ём здзелак — 21 млн. 941 тыс.

Попыт на расійскія рублі — 904 млн. 27 тыс., прапанова — 1 млрд. 9 млн. 848 тыс., аб`ём здзелак — 1 млрд. 8 млн. 583 тыс.

Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс застаўся на адзнацы 2.800 рублёў), латвійскім латам (16.300), літоўскім літам (3.300), казахстанскім тэнге (57,20), швейцарскім франкам (9.280), японскай іенай (знізіўся са 101 да 97 рублёў) і брытанскім фунтам стэрлінгаў (з 13.930 да 13.890).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2013
 
Дата публикации:17.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1600
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме