https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аператараў Tax Free ў Беларусі вызначаць на бягучым тыдні


Аб гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

На бягучым тыдні пройдзе пасяджэнне па вызначэнню аператараў, сказала намеснік міністра. Паводле яе слоў, усе падрыхтоўчыя працэсы з пункту гледжання заканадаўчай базы праведзены ўжо, арганізацыйныя пытанні таксама адпрацаваны.

Пры гэтым, паводле слоў Ірыны Наркевіч, сёння ёсць яшчэ пытанні, якія трэба будзе вырашыць. У прыватнасці, размова ідзе аб вяртанні наяўных грошай, а таксама на картку і інш.

Як растлумачыла намеснік міністра, цяжкасць заключаецца ў тым, што Беларусь першай з дзяржаў Мытнага саюза ўвяла Tax Free. Цяпер Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі вядзе работу па дасягненню дамоўленасцей з расійскім і казахстанскім бакамі аб магчымасці пацвярджэння мытнымі органамі гэтых краін факта вывазу тавараў, набытых на тэрыторыі Беларусі, адносна якіх замежным грамадзянам вяртаецца ПДВ.

"Прапрацоўваецца таксама пытанне камп`ютарнага запаўнення чэка", - дадала Ірына Наркевіч.

Вяртанне ПДВ ажыццяўляецца пры ўмове набыцця тавараў у адным магазіне на працягу аднаго дня на суму не меншую за Br800 тыс. (каля $100) з улікам ПДВ. Пры гэтым тавар павінен быць набыты ў арганізацыі гандлю, якая працуе па сістэме Tax Free. Таксама павінна быць пацвярджэнне далейшага вывазу такога тавару за межы тэрыторыі Мытнага саюза. Вяртанне ПДВ не ажыццяўляецца па таварах, што вызваляюцца ад ПДВ (у цане якіх ПДВ адсутнічае), абкладаюцца ПДВ па стаўцы 10 працэнтаў (дзіцячыя тавары і прадукты харчавання), і па падакцызных таварах (алкагольная і тытунёвая прадукцыя).

Механізм Tax Free, які шырока прымяняецца ў сусветнай практыцы, з`яўляецца мерай падтрымкі гандлю, накіраванай на павелічэнне тавараабароту, развіццё малога прадпрымальніцтва, што абслугоўвае ўязны турызм. Выкарыстанне гэтага механізма ў Беларусі будзе садзейнічаць павышэнню іміджу краіны, асабліва пры правядзенні міжнародных культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, і павысіць прывабнасць беларускага гандлю для замежнага пакупніка.

13 сакавіка 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

 
Дата публикации:13.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1836
 
Ключевые слова:
Tax Free Шопинг Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме