https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стратнасць аўтобусных перавозак у Беларусі ўзрасла ў паўтара разу


Чыстыя страты транспартных арганізацый ад аўтобусных перавозак у студзені 2013 года склалі 27,3 млрд. рублёў. У студзені мінулага года страты былі роўныя 18,2 млрд., паведамляе Белстат.
Стратнасць перавозак тралейбусамі зменшылася з 5 млрд. рублёў у студзені 2012 года да 2,7 млрд. у студзені гэтага. Дзейнасць паветранага транспарту прынесла страты ў памеры 8 млрд. рублёў (у студзені 2012 года — 10,9 млрд.).

Чысты прыбытак ад дзейнасці чыгуначнага транспарту ўзрос на 3,4% (з 40 да 41,3 млрд. рублёў), воднага транспарту — на 94,9% (з 0,1 да 0,2 млрд.), аўтамабільнага грузавога транспарту — зменшыўся на 85,3% (з 13,9 да 2 млрд.), ад транспартавання па трубаправодах — на 83,1% (з 202,4 да 34,1 млрд.). Дапаможная і дадатковая транспартная дзейнасць прынесла чысты прыбытак у памеры 79,7 млрд. рублёў, або ў 4,9 разу большы, чым у студзені 2012 года (16,2 млрд.).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2013
 
Дата публикации:19.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1417
 
Ключевые слова:
Автоперевозки Статистика Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме