https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўна-прыватнае партнёрства служыць адным з асноўных інструментаў для развіцця эканомікі


Анатоль Маразевіч адзначыў, што бізнес нясе сваю долю адказнасці за лёс дзяржавы.
Такое меркаванне выказаў 29 сакавіка рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Анатоль Маразевіч у час уручэння дыпломаў першым выпускнікам спецыяльнасці "кіраванне інвестыцыйнымі праектамі ў дзяржаўна-прыватным партнёрстве" па праграме вышэйшай адукацыі другой ступені, паведамілі ў прэс-цэнтры ВНУ.

Анатоль Маразевіч адзначыў, што бізнес нясе сваю долю адказнасці за лёс дзяржавы. "Як удзельнік рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы, прыватны бізнес павінен быць гатовы падставіць плячо для эфектыўнага вырашэння агульных праблем краіны", - лічыць рэктар. У сучасных умовах дзяржаўна-прыватнае партнёрства становіцца ўсё больш распаўсюджанай мадэллю супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу ва ўсім свеце. Спецыялісты ў сферы кіравання інвестыцыйнымі праектамі запатрабаваны ва ўсіх галінах нацыянальнай эканомікі.

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі вядзе падрыхтоўку магістраў у практыка-арыентаванай магістратуры па спецыяльнасці "кіраванне інвестыцыйнымі праектамі ў дзяржаўна-прыватным партнёрстве" з 2011 года. Новы набор на гэту спецыяльнасць пройдзе ў чэрвені 2013 года.

29 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.03.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1337
 
Ключевые слова:
Экономика Предпринимательство Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме