https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каля 9 тыс. кветак высадзяць на МТЗ гэтай вясной


На Мінскім трактарным заводзе гэтай вясной высадзяць каля 9 тыс. кветак, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Для гэтага ўжо закуплена каля 9 тыс. раслін: па 4 тыс. бягоній і петуній, а таксама каля 500 вяргіняў. «Перад цэхам будаўніцтва і добраўпарадкавання пастаўлена задача, каб заводская і прылеглая да яе тэрыторыі ўтрымліваліся ў чысціні і прыгажосці. І тое, і другое мы забяспечым», — сказала майстар цэха Галіна Сакалоўская.

Да першага пункта на заводзе пачалі ўжо: поўным ходам ідзе ўборка дарог і абразанне дрэў. А вось высаджваць кветкі ЦСБ пачне не раней, чым у сярэдзіне траўня.

Мінскі трактарны завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў у больш як 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі валодаюць шырокімі магчымасцямі агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі.

Звязда, 17 сакавіка 2024
 
Дата публикации:17.03.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
МТЗ Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме