https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Толькі Брэстчына магла б год карміць усю Беларусь хлебам


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мікашэвічах на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вялікія надзеі краіна звязвае з Брэстчынай - адным з флагманаў беларускага АПК.

У пацвярджэнне гэтага тэзіса ён прывёў даныя аб тым, што за чвэрць стагоддзя вытворчасць сельгаспрадукцыі ў рэгіёне вырасла больш як у 2 разы. "Толькі Брэстчына магла б год карміць усю Беларусь хлебам. Намалочанага збожжа, паводле самых сціплых падлікаў, хапіла б на паўмільярда буханак. І засталося б яшчэ на кашу, спірт, піва і камбікармы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У гэтым годзе вобласць першай у рэспубліцы пачала і завяршыла жніво, ужо завяршыла сяўбу азімых. "Зладжана, дысцыплінавана, арганізавана засыпаўшы ў засекі амаль 2 млн т збожжавых і зернебабовых і выйшаўшы на ўраджайнасць звыш 38 цэнтнераў на круг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У дасягненні гэтага высокага выніку ёсць і свае героі. Гэта гаспадаркі-перадавікі, якія сабралі з гектара больш за 70 цэнтнераў, а таксама механізатары-рэкардсмены.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вёска - гэта не толькі збожжавыя. Менавіта Брэстчына зрабіла сапраўдны прарыў у садоўніцтве, прычым з акцэнтам на імпартазамяшчэнні. Цяпер 60 працэнтаў айчынных яблыкаў паступаюць менавіта з Брэсцкай вобласці. Не менш вядомы і запатрабаваны пакупнікамі раннія агуркі з Пінска і Століна. Ягады - клубніцы, маліны, буякі, журавіны - першымі ў краіне ў прамысловых маштабах таксама сталі вырошчваць менавіта на Брэстчыне. "Усёй Беларусі прыклад паказалі. Досведам і саджанцамі падзяліліся. Цяпер вось узяліся за цюльпаны. Справа добрая", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што да канца года Брэсцкая вобласць упершыню ў сваёй аграрнай гісторыі перасягне планку па надоях малака 7,5 тыс. кг ад каровы. Гэта прыкладна на 20 працэнтаў больш, чым у сярэднім па краіне. "Раней думалі, што такое немагчыма. А цяпер гэта рэальнасць, - канстатаваў беларускі лідар. - Адштурхоўваючыся ад дасягнутага, можна будаваць новыя планы. Усе мы ведаем, што малако ў каровы на языку. Нарыхтоўка кармоў не менш важная, чым уборка ўраджаю. Чатыры ўкосы для вас - прывычная практыка. Галоўнае - ні ў якім разе не спыняцца, не зніжаць тэмпы і скакаць заўсёды вышэй за планку".

5 кастрычніка 2024, Мікашэвічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:84
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Дажынкі Фэст культуры Продовольственная безопасность Урожай Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме