https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лічбавае тэлевізійнае вяшчанне стандарта DVB-T да канца 2013 года будзе даступна 97,1 адсотка насельніцтва Беларусі.


Аб гэтым паведаміў 10 снежня журналістам дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі радыётэлівізійны перадаючы цэнтр" (РУП "БРТПЦ") Андрэй Кудырка.
У Беларусі дзейнічаюць 64 радыётэлевізійныя перадаючыя станцыі, якія забяспечваюць зону ўпэўненага прыёму лічбавага сігналу на тэрыторыі краіны, на якой пражывае 95,62 працэнта насельніцтва. "Кожны наступны працэнт ахопу дорага каштуе", - растлумачыў дырэктар. У 2013 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 11 перадаючых станцый, у 2014-2015 гадах - яшчэ 23 станцыі.

У гэтым годзе ў Беларусі пачнецца ўкараненне камерцыйнага лічбавага тэлебачання. У першым квартале гэтага года ў Мінскай вобласці будуць уведзены ў строй першыя дзве перадаючыя станцыі для трансляцыі пакетаў камерцыйнага лічбавага ТБ. Гэта дасць магчымасць павялічыць колькасць праграм, якія трансліруюцца, да 35-36 каналаў. Лічбавае эфірнае тэлевяшчанне павінна стаць альтэрнатывай сеткам аператараў кабельнага і IP-тэлебачання.

Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко ў сваю чаргу нагадаў, што ў 2013 годзе ў асобных раёнах Беларусі адключаць аналагавае эфірнае тэлебачанне. "Да 2015 года мы павінны падысці да замены аналагавага тэлевяшчання лічбавым непрыметна для насельніцтва", - адзначыў намеснік міністра.

Першы мультыплекс уключае тэлевізійныя праграмы "Беларусь 1", АНТ, "Беларусь 2", СТБ, "РТР-Беларусь" і "НТБ-Беларусь", "Мір" і радыёпраграму "Першы нацыянальны канал Беларускага радыё". Для іх прыёму неабходны лічбавая тэлевізійная прыстаўка або тэлевізійны прыёмнік, які падтрымлівае стандарт кадзіравання MPEG-4 AVC/Н.264.

У Беларусі дзейнічае Дзяржаўная праграма па ўкараненню лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана даведачная служба, на якую можна пазваніць па нумары 172.

10 студзеня 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2230
 
Ключевые слова:
Цифровое телевидение Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме