https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кантракты на долевае будаўніцтва будуць заключацца на ўмовах нязменнай цаны і жорсткіх тэрмінаў


Аб гэтым паведаміў 27 лютага намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін.
У беларускім заканадаўстве плануюцца змяненні, згодна з якімі кантракты на долевае будаўніцтва жылля ў Беларусі будуць заключацца на ўмовах нязменнай цаны і жорсткіх тэрмінаў будаўніцтва.

Цяпер праект указа, які датычыцца долевага будаўніцтва, разгледжаны зацікаўленымі бакамі і перададзены на ўзгадненне ў Камітэт дзяржкантролю.

"Мы прапісваем падыходы, цяпер абмяркоўваем гэта пытанне, каб была нязменная кантрактная цана. І я настойваю на тым, каб тэрмін, які прадугледжаны ў дагаворы, можна было прадоўжыць толькі адзін раз і не больш як на 6 месяцаў. Калі забудоўшчык не выконвае свае нарматыўныя тэрміны і абавязацельствы па забудове гэтага аб`екта, то далейшую забудову ён будзе ажыццяўляць за ўласныя сродкі, не прыцягваючы дольшчыкаў да гэтых праблемных пытанняў", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.

Прапісваецца, як будуць разглядацца ў судовых органах спрэчныя пытанні. "Мы павінны выключыць або мінімізаваць удзел у гэтым мясцовых органаў улады, таму што дагавор двух бакоў павінен разглядацца ў першую чаргу ў судзе", - дадаў Анатоль Калінін.

Новым указам прадугледжана абавязковая наяўнасць такой формы дагавора, у якой будуць прапісаны дакладныя ўзаемаадносіны бакоў. "У папярэднім варыянце больш былі прапісаны абавязкі дольшчыка, у меншай ступені - абавязкі самога забудоўшчыка. Гэта заўсёды ўносіла спрэчку, неразбярыху", - растлумачыў віцэ-прэм`ер. Прадугледжаны і іншыя інавацыйныя падыходы.

Аналагічныя ўмовы па нязменнай кантрактнай цане і тэрміну будаўніцтва будуць дзейнічаць і адносна жылля, якое будуецца на аснове дзяржзаказу. Падрыхтаваны праект указа аб дзяржзаказе, які знаходзіцца ў Камітэце дзяржкантролю.

27 лютага 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1898
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме