https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 1 сакавіка павысяцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Гэта прадугледжана пастановай савета міністраў № 129 ад 26 лютага 2013 года.
Экспартная пошліна на сырую нафту павялічыцца з 403,3 да 420,6 долара за 1 тону. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, складзе 277,6 долара за 1 тону супраць 266,2 у лютым гэтага года. Такая ж пошліна будзе ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы.

На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складзе 378,6 долара замест 363 за 1 тону ў лютым. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы будзе зніжана з 200,3 да 131,4 долара.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2013
 
Дата публикации:28.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1702
 
Ключевые слова:
Экспорт Пошлина Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме