https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь першай сярод краін Мытнага саюза ўвяла сістэму tax free


З 1-га студзеня ў Беларусі дзейнічае сістэма tax free. Гэта азначае, што замежныя грамадзяне, якія наведалі рэспубліку, могуць атрымаць суму ПДК па сістэме tax free у пунктах пропуску, дзе знаходзяцца структурныя падраздзяленні банкаў.
Як паведаміла журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, мінімальны кошт пакупак пры вяртанні ПДК — 800 тысяч рублёў, прычым тавар павінен быць набыты ў адным магазіне на працягу аднаго працоўнага дня.

Суму падатку вяртаць не будуць у тых выпадках, калі тавар у Беларусі вызвалены ад ПДК ці па ім прымяняецца паніжаная стаўка. Напрыклад, гэта тычыцца харчовых тавараў, якія ў Беларусі абкладаюцца паводле паніжанай стаўкі.

Акрамя таго, не падлягае вяртанню ПДК па падакцызных таварах (алкаголь, тытунь). Па іншых таварах вяртанне падатку будзе ажыццяўляцца.

Як растлумачыла намеснік міністра, механізм вяртання ПДК будзе дзейнічаць наступным чынам: пры выездзе з Беларусі замежны грамадзянін падае прадстаўніку мытнага органа ў пункце пропуску чэк і атрымлівае суму ПДК наяўнымі грашыма. Калі ж замежныя грамадзяне выязджаюць з краіны цераз пункты пропуску, дзе няма аддзяленняў банка, грашовыя сродкі ім перавядуць безнаяўным шляхам на разліковы ці карт-рахунак.

Механізм tax free, паводле слоў Сяліцкай, уводзіцца ў сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі, які мае адбыцца ў 2014 годзе ў Беларусі, а таксама "развіццём культурна-пазнавальнага і аздараўленчага турызму".

Беларусь першай сярод краін Мытнага саюза ўвяла сістэму tax free, падкрэсліла намеснік міністра па падатках і зборах.

Tax free — міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовую кампенсацыю ПДК, што ўваходзіць у кошт набытага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодня карыстаюцца больш як 22 тысячы чалавек ва ўсім свеце. Кожны, хто вяртаецца з-за мяжы з пакупкамі, зробленымі ў магазінах tax free, мае права на грашовае пакрыццё сумы падаткаў, выплачанай за набытыя тавары. У сярэднім, у залежнасці ад падатковага заканадаўства краіны знаходжання, сума, якая вяртаецца, складае ад 10 да 20% кошту тавару.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2013
 
Дата публикации:01.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2043
 
Ключевые слова:
Tax free Финансы Налоги Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме