https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мабільная сувязь і доступ у інтэрнэт падаражэлі на 20%


З 1-га студзеня ў Беларусі на 20% падаражэлі мабільная сувязь і доступ у інтэрнэт.
Гэта прадугледжана законам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс ад 26 кастрычніка 2012 года, які адмяніў ранейшую льготу па падатку на дададзены кошт для ўсіх аператараў мабільнай сувязі. Такім чынам, цяпер да кошту паслуг сувязі для фізічных асоб дададзены 20-працэнтны ПДК.

У Міністэрстве фінансаў разлічваюць, што адмена льгот па ПДК "забяспечыць дадатковыя паступленні гэтага падатку ў бюджэт пры нязначным павелічэнні расходаў насельніцтва".

На пачатак 2012 года агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі складала 10,7 мільёна.

Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў краіне аказваюць чатыры аператары: тры ў стандарце GSM (ЗП "Велком", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", ЗАТ "БеСТ"), адзін у стандарце IMT-MC-450 (СП ТАА "БелСел").

БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2013
 
Дата публикации:01.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1702
 
Ключевые слова:
Тариф Мобильная связь Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме