https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паліва перавозчыкам - нерэзідэнтам краін СНД у Беларусі плануецца прадаваць па павышаных цэнах


Праект адпаведнага рашэння будзе распрацаваны па даручэнню Савета Міністраў, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках праведзенай сёння нарады па пытаннях абарачэння аўтамабільнага паліва і сэрвісу дарог агульнага карыстання.
"Даручана падрыхтаваць праект рашэння, які прадугледжвае рэалізацыю па больш высокіх цэнах паліва перавозчыкам, што не з`яўляюцца рэзідэнтамі дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама меры па выключэнню злоўжыванняў", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе распрацаваны праект нарматыўнага прававога акта, у якім прадугледжаны асаблівыя патрабаванні пры размяшчэнні аўтазаправачных станцый на магістральных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах. Будзе абавязковай наяўнасць ў складзе такога аб`екта комплексу паслуг (газазаправачнага пункта, пункта гандлю і грамадскага харчавання, стаянкі для грузавых і легкавых транспартных сродкаў). Яшчэ адно новае патрабаванне - каб на адлегласці да 5 км ад граніцы населенага пункта або непасрэдна ў населеным пункце былі дадатковыя паслугі (пункт тэхнічнай дапамогі, аўтамабільная мыйка і гасцінічныя нумары).

15 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1684
 
Ключевые слова:
Автотранспорт Содружество независимых государств Цены
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме