ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк" аб`явілі аб зніжэнні ставак па крэдытах на жыллё для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў малазабяспечаных грамадзян.
З 25 лютага 2013 года Беларусбанк значна зменіць умовы выдачы фізічным асобам крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці, адзначылі ў банку. Знізіцца да 16 працэнтаў гадавых працэнтная стаўка па новавыдаваемых крэдытах на фінансаванне нерухомай маёмасці грамадзянам з невысокім узроўнем даходаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не падпадаюць пад дзеянне ўказа ад 6 студзеня 2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў". Грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, такія крэдыты прадастаўляюцца пад 14 працэнтаў гадавых, шматдзетным сем`ям — пад 12 працэнтаў гадавых.
Праўленне ААТ "Белаграпрамбанк" таксама прыняло рашэнне аб змяненні ўмоў прадастаўлення крэдытаў на будаўніцтва нерухомай маёмасці гэтай катэгорыі грамадзян у мэтах павышэння даступнасці крэдытаў. "У бліжэйшыя дні банк пачне прадастаўленне малазабяспечаным грамадзянам рэспублікі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія пастаянна пражываюць і будуюць жылыя памяшканні ў сельскіх населеных пунктах, крэдыту ў беларускіх рублях на тэрмін да 20 гадоў з устанаўленнем працэнтнай стаўкі ў памеры 12 працэнтаў гадавых для шматдзетных сем`яў і 14 працэнтаў гадавых для іншых катэгорый пазычальнікаў", — адзначылі ў банку.
Звязда, 23 лютага 2013