https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


А.Лукашэнка перасцерагае бізнес ад спроб пошуку "даху" ў дзяржорганах


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 лютага на нарадзе аб дзейнасці Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае бізнесменаў ад спроб пошуку "даху" ў органах дзяржаўнай улады і папярэджвае, што гэта будзе паварочвацца для іх крахам.

"Хачу, каб вы дакладна ўсведамлялі: любыя спробы бізнесменаў уздзейнічаць на органы дзяржаўнай улады з мэтай стварыць "дах" для свайго добрага жыцця будуць паварочвацца крахам для такіх ініцыятыў і структур", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што для работы прадпрымальнікаў нормай павінна стаць не лабіраванне інтарэсаў асобных фірм і кампаній, а маштабная, рознабаковая, канструктыўная дзейнасць, не выбіванне льгот і датацый з бюджэту, а павелічэнне ўкладу прыватнага сектара ў вытворчасць валавога ўнутранага прадукту, у павышэнне эфектыўнасці беларускай эканомікі.

"Хачу падкрэсліць: калі нехта з бізнесменаў будзе фінансаваць "пятую калону" або нейкім іншым спосабам аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, у барацьбу супраць дзяржавы. А там - свае законы. Пасля няхай не крыўдзяцца такія бізнесмены", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нормай жыцця для прадпрымальнікаў павінен быць удзел у сацыяльных праграмах. "Тады людзі будуць вас паважаць. І не давядзецца разважаць аб негатыўным іміджы бізнесменаў", - лічыць прэзідэнт.

Ён расказаў, што спецыяльна прасіў сфарміраваць савет без удзелу дзяржслужачых і чыноўнікаў, за выключэннем старшыні, каб гэта структура не была "кішэннай". "Вы - людзі, якія ўжо адбыліся ў бізнесе. І для мяне вельмі важна чуць ваша меркаванне па найбольш актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Прычым мне асабліва цікавы альтэрнатыўны пункт гледжання, які адрозніваецца ад пункту гледжання ўрада і іншых чыноўнікаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што чакае ад удзельнікаў нарады прапаноў, але не па прыватных, а па агульных пытаннях, па тых, якія павінен вырашаць Прэзідэнт або на якія ён павінен звяртаць асаблівую ўвагу. "Кіраўніком савета назначыны Пётр Пятровіч Пракаповіч. У яго прамая сувязь з кіраўніком дзяржавы. Таму прашу быць больш актыўнымі, каб краіна атрымлівала рэальную карысць ад вашай работы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што важнейшая задача савета - актыўна ўплываць на прадпрымальнікаў, разумна даводзіць да іх дзяржаўную палітыку, каб забяспечваць аптымальнае спалучэнне інтарэсаў грамадства і бізнесу, ствараць умовы для цывілізаванага рынку, падтрымліваць вытворцаў тавараў і паслуг, а не спекуляцыйны бізнес.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на той факт, што мадэрнізацыя эканомікі з`яўляецца задачай не толькі дзяржаўнага сектара. На яго думку, у яе вырашэнне неабходна ўключыць увесь айчынны бізнес і максімальную колькасць замежных інвестараў.

"У свой час савет ствараўся для таго, каб дапамагчы найбольш поўна раскрыцца пазітыўнаму патэнцыялу прадпрымальніцтва, стымуляваць, падтрымліваць станаўленне эфектыўна працуючых рыначных структур, па-дзелавому, без бюракратызму вырашаць наспелыя праблемы", - нагадаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што сёння мае намер пачуць меркаванні прадпрымальнікаў аб тым, як зрабіць работу гэтага прадстаўнічага органа найбольш рэзультатыўнай. "Рашэнні, прынятыя намі сёння, павінны кардынальна палепшыць работу савета, каб яна адпавядала высокім сучасным патрабаванням", - сказаў Прэзідэнт.

26 лютага 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1848
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Белорусская экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме