https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка абураны "расхлябанасцю" і "халатнасцю" работнікаў спажыўкааперацыі


"Факты расхлябанасці і халатнасці работнікаў спажывецкай кааперацыі проста недапушчальныя", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 лютага на справаздачным агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, людзі ў глыбінцы адкрыта кажуць пра недахопы ў працы сельскіх магазінаў і нарыхтоўчых прадпрыемстваў спажыўкааперацыі, пра непарадкі на рынках.

"Як мне паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю, парушэнні выяўляюцца пры кожнай праверцы гандлёвых аб`ектаў спажыўкааперацыі. Прычым самыя масавыя з іх — гэта продаж няякасных тавараў з закончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Небяспечна, калі гэта становіцца сістэмай, тады ўжо гэта не недахоп, а злачынства", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Праблемных пытанняў у дзейнасці спажыўкааперацыі "больш чым дастаткова", заявіў кіраўнік дзяржавы. "Горш за ўсё, што яны з года ў год не вырашаюцца, і мне даводзіцца звяртаць на гэта ўвагу як кіраўніцтва Белкаапсаюза (на сходах у 1999 і 2004 гадах), гэтак і ўрада", — дадаў ён.

Паводле ацэнкі Лукашэнкі, спажыўкааперацыя працягвае здаваць пазіцыі на ўнутраным спажывецкім рынку. У рознічным тавараабароце гандлёвых арганізацый краіны яе удзельная вага ў 2012 годзе ў параўнанні з 2005 годам скарацілася з 15 да 11%.

"Вы замест развіцця гандлю і грамадскага харчавання пайшлі па шляху закрыцця магазінаў на вёсцы. Галоўная прычына не ў іх стратнасці і адсутнасці кадраў, а ў адсутнасці сучасных тэхналагічных рашэнняў, дзелавой хваткі і прадпрымальнасці. І проста ў нежаданні. Прывыклі да цяплічных умоў. Як і раней, спадзеяцеся на эксклюзіўную дапамогу дзяржавы. На тое, што дзяржава дапаможа захаваць ваша манапольнае становішча на сельскім рынку", — падкрэсліў Лукашэнка.

Канкурэнцыя будзе нарастаць, і тут важна не адставаць, зазначыў ён. "Паглядзіце, як пазіцыянуюць сябе гандлёвыя сеткі, выступаючы адзіным аптовым пакупніком, дыктуючы пастаўшчыкам умовы аплаты, цэнавыя параметры. Вы ж па-ранейшаму выступаеце як разрозненыя пакупнікі, і вашы структуры канкуруюць паміж сабой. Таму не можаце забяспечыць атрыманне тавараў ад пастаўшчыкоў на найбольш выгадных умовах. У выніку не вытрымліваеце канкурэнцыі", — канстатаваў Лукашэнка.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2013
 
Дата публикации:08.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2082
 
Ключевые слова:
Кооперация Конкуренция Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме