https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка "вельмі незадаволены" працай урада па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў


Пра гэта ён заявіў 23 лістапада падчас рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у райцэнтры Лукашэнка наведаў ААТ "Івацэвічдрэў", дзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па стварэнні сучаснай вытворчасці драўнянастружкавых і ламінаваных пліт магутнасцю 250 тыс. кубаметраў на год. На стварэнне новай вытворчасці затрачана амаль 158 млн. еўра, у тым ліку крэдыты банкаў, уласныя сродкі прадпрыемства, бюджэтныя рэсурсы.

Інвестыцыйныя праекты і мадэрнізацыя ажыццяўляюцца яшчэ на васьмі прадпрыемствах канцэрна "Беллеспаперапрам": ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Віцебскдрэў", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Магілёўдрэў", ААТ "ФанДАК" і РУП "Мазырскі ДАК".

"Я праверу ўсе прадпрыемствы. Тое, што вы правалілі гэтую працу з-за розных прычын, больш суб`ектыўных, і мы тры, чатыры разы пераносілі тэрміны, — гэта факт. Таму што бардак у ведамстве (канцэрне "Беллеспаперапрам"). Так не працуюць. Таму я яшчэ буду думаць, як з вамі ў гэтым плане разбірацца", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

"Тое, што будаўнікі вельмі дрэнна працуюць, гэта вы ўжо разбярыцеся ва ўрадзе разам з усё будаўнічай галіной, — запатрабаваў Лукашэнка. — Мне гэтыя вашы казкі і пераконванні абсалютна не патрэбны. Пачынайце працаваць. І тут будаўнікі правалілі".

"Майце на ўвазе, у мяне на кантролі ўсе пытанні і даручэнні, і я іх за наступны год асабіста пракантралюю. Гэта першая жорсткая размова. Далей я вас угаворваць не буду. Прыйшоў, убачыў што не так, значыць, збірайцеся і адразу куды-небудзь ідзіце. Майце на ўвазе, ні на якую камерцыйную фірму вы не паступіце: будаўнік — пойдзеш мясіць цэмент, паперу ўмееш рабіць — будзеш стаяць ля станка", — заявіў Лукашэнка.

"Таму я вам раю ўзяцца за справу і вырваць усе гэтыя аб`ёмы", — запатрабаваў ён.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ёсць факты неналежнага захоўвання дарагога абсталявання, якое набывалася да ўводу ў строй вытворчых памяшканняў: "Не дай бог я ўбачу, што вы купілі абсталяванне, а яно ляжыць пад адкрытым небам".

Як паведамілі кіраўніку дзяржавы чыноўнікі, якія суправаджалі яго, прычыны зацягвання тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў, многія з якіх ужо даўно павінны былі быць завершаны, у асноўным адны і тыя ж: спачатку паўтара-два гады выбіралі, у каго купляць абсталяванне, якія выкарыстоўваць тэхналогіі. Потым паўстала пытанне фінансавання, у тым ліку прыцягнення замежных крэдытных ліній, атрымання гарантый урада. Таксама з-за розных прычын зацягваліся тэрміны будаўніцтва.

"Як можа кіраўнік прадпрыемства, міністр працаваць і не ведаць, які завод найлепшы ў свеце. Як можна так працаваць?! — абурыўся Лукашэнка. — Вы павінны ведаць усё самае лепшае і перадавое. Гэта проста адгаворкі, казкі. Якія паўтара-два гады. Гэта расхлябанасць і бязладнасць".

"Нам трэба дыверсіфікаваць эканоміку. Мы сёння працуем на сыравіне дзядзькі з-за мяжы, а трэба на сваёй сыравіне працаваць. Лес — гэта наша багацце. Таму мы мадэрнізуем гэтыя прадпрыемствы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Андрэй Середа, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2012
 
Дата публикации:23.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2035
 
Ключевые слова:
Деревообрабатывающая промышленность Івацэвічы Диверсификация экономики Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме