https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску адкрыўся новы фірменны магазін гадзіннікавага завода "Прамень"


У Мінску на праспекце Незалежнасці адкрыўся новы фірменны магазін гадзіннікавага завода "Прамень".
Як паведаміла прэс-служба ўрада, у цырымоніі адкрыцця 23 лістапада ўзяў удзел першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што бачыць у гадзінніках гандлёвай маркі "Прамень" "сур`ёзны экспартны патэнцыял". Паводле яго слоў, "у Беларусі разлічваюць на імідж швейцарскай кампаніі Franck Muller (асноўны акцыянер "Праменя". — БелаПАН.), аднак трэба яшчэ шмат працаваць, каб пераканаць пакупнікоў ў якасці гадзіннікаў пад маркай "Прамень".

Сямашка нагадаў, што "калі на ўзроўні прэзідэнта Беларусі было прынята рашэнне аб продажы кантрольнага пакета акцый адной з самых паважаных гадзіннікавых фірм у свеце, з гэтым звязваліся пэўныя надзеі". "Сёння сумесна з акцыянерамі з беларускага і швейцарскага боку мы паглядзелі на вынікі працы за першы перыяд і канстатавалі, што наступіла фінансавая стабілізацыя прадпрыемства, — падкрэсліў першы віцэ-прэм`ер. — У яго прымальны баланс, досыць добрымі тэмпамі расце заработная плата, і, самае галоўнае, мы дамовіліся, што будзе распрацавана сумесная праграма перспектыўнага развіцця прадпрыемства да канца сакавіка наступнага года".

Разам з развіццём вытворчасці неабходна ўдасканальваць працу сэрвісу Мінскага гадзіннікавага завода, адзначыў першы віцэ-прэм`ер.

Як заявіў саўладальнік і генеральны дырэктар швейцарскай кампаніі Вартан Сірмакес, "Франк Мюлер", якой належаць 80% акцый ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод", мае намер захаваць "Прамень" у якасці гадзіннікавага брэнда Беларусі. Ён адзначыў, што "інвестыцыі, якія былі ўкладзены ў развіццё Мінскага гадзіннікавага завода, станоўча адбіліся на працы прадпрыемства". "Кампанія мае поўнае ўзаемаразуменне па ўсіх пытаннях з урадам Беларусі, а галоўнай задачай застаецца вытворчасць новых гадзіннікаў для розных катэгорый пакупнікоў", — сказаў Сірмакес.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2012
 
Дата публикации:26.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2345
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Часы Луч Инвестиции Беларусь-Швейцария Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме