https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі захоўваецца нізкая дыферэнцыяцыя ў аплаце працы


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Паводле слоў спецыялістаў, у студзені-лістападзе 2012 года дыферэнцыяцыя ў аплаце працы па відах эканамічнай дзейнасці склала 3,9 раза, па абласцях з улікам Мінска - 1,47 раза.

Намінальная налічаная заработная плата ў студзені-лістападзе 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года павялічылася па рэспубліцы на 98,2 працэнта і склала Br3649,7 тыс., у тым ліку ў лістападзе - Br4244,3 тыс. Гэты паказчык у бюджэтных арганізацыях вырас на 89,2 працэнта да Br2921,8 тыс., у тым ліку ў лістападзе - Br3193,8 тыс.

У міністэрстве падкрэслілі, што за апошнія паўтара года карэнным чынам змяніўся механізм рэгулявання аплаты працы ў рэальным сектары эканомікі. Цяпер дамінуючым падыходам з`яўляецца лібералізацыя аплаты працы работнікаў камерцыйных арганізацый і пашырэнне правоў наймальнікаў у стымуляванні іх працы. Для арганізацый рэальнага сектара эканомікі зняты практычна ўсе абмежаванні па стымуляванню высокапрадукцыйнай і эфектыўнай працы.

Ва ўмовах лібералізацыі аплаты працы важным з`яўляецца сацыяльная абарона работнікаў праз павышэнне мінімальнай заработнай платы. З 2011 года мінімальная заработная плата (МЗП) устанаўліваецца на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту сям`і з чатырох чалавек, які дзейнічае на пачатак года (МСБ). З 1 студзеня 2013 года МЗП складае Br1395 тыс. Суадносіны МЗП да сярэднедушавога МСБ сям`і з чатырох чалавек, які дзейнічае на пачатак 2013 года, роўныя 100,2 працэнта, да сярэдняй заработнай платы па рэспубліцы за студзень-снежань 2012 года, паводле ацэнкі, - 37 працэнтаў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца забеспячэнню росту зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. У 2012 годзе тройчы павышалася тарыфная стаўка першага разраду (з 1 студзеня, 1 мая і 1 верасня). У адносінах да снежня 2011 года яна вырасла ў 1,5 раза. А з 1 студзеня 2013 года тарыфная стаўка першага разраду павышана да Br240 тыс.

Прыняты меры па ўмацаванню абароны правоў работнікаў на своечасовае атрыманне заработнай платы. У выніку ў краіне практычна не дапускаецца запазычанасць па выплаце заработнай платы, рэзюмавалі ў міністэрстве.

3 студзеня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2209
 
Ключевые слова:
Зарплата Тарифная ставка Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме