https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МММ можа вярнуцца ў Беларусь з дысконтнай сістэмай MavroCard


Фінансавая піраміда МММ, ліквідаваная ў Беларусі ў сакавіку 2012 года, можа вярнуцца ў рэспубліку з міжнароднай дысконтнай сістэмай MavroCard, якая была запушчана згодна са створаным Сяргеем Маўродзі праектам МММ-2012 у пачатку снежня.
На адным з цэнтральных сайтаў МММ-супольніцтва размешчана інфармацыя, у якой паведамляецца, што ўжо зарэгістравана амаль 300 заявак ад жадаючых стаць рэгіянальнымі прадстаўнікамі MavroCard з Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Іспаніі, Тайланда, Малдовы, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін. Згодна з ідэяй праекта, у далейшым гэтыя людзі будуць займацца распаўсюджваннем картак MavroCard у замацаваных за імі рэгіёнах.

Сутнасць паслугі заключаецца ў тым, што асоба, якая набыла прыкладна за $30 картку MavroCard, як абяцаюць стваральнікі сістэмы, зможа атрымліваць скідкі ў памеры 5-50 працэнтаў пры куплі розных тавараў і паслуг. Картка MavroCard выдаецца бясплатна ўдзельніку сістэмы МММ-2012, які аказаў дапамогу іншым удзельнікам МММ у памеры пэўнай сумы.

Сістэма MavroCard - далёка не першы такі праект МММ. Так, у пачатку восені 2012 года была створана сістэма "МММ Дысконт", якую ў студзене 2013 года плануецца аб`яднаць у адно цэлае з MavroCard.

Дзейнасць у Беларусі фінансавай піраміды МММ-2011 была спынена ў сакавіку 2012 года. Тады былі затрыманы пяць грамадзян рэспублікі, накладзены арышт на банкаўскія рахункі, камп`ютары і офісную тэхніку. У цэлым у фінансавыя махінацыі аказаліся ўцягнуты некалькі тысяч грамадзян рэспублікі. Прадстаўнікі МММ атрымалі даход больш як Br500 млн. У КДБ Беларусі заявілі аб немагчымасці аднаўлення ў рэспубліцы работы фінансавай піраміды МММ. Акрамя таго, Нацбанк цяпер працуе над стварэннем арганізацыйна-прававога механізма, які перашкаджае ўзнікненню фінансавых пірамід, напрыклад, праз увядзенне рэгістрацыйнага парадку дзейнасці юрыдычных асоб, якія прыцягваюць грашовыя сродкі ад грамадзян, а таксама ўвядзенне адказнасці за парушэнне парадку ажыццяўлення такой дзейнасці. На працягу першага паўгоддзя 2013 года гэта работа будзе праведзена. Таксама ў рэспубліцы прапрацоўваецца пытанне ўвядзення крымінальнай адказнасці за стварэнне фінансавай піраміды.

5 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2338
 
Ключевые слова:
Мавроди Финансы Пирамида MavroCard Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме