https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі вырастуць акцызы на паліва, алкаголь і цыгарэты


Гэта прадугледжана законам № 431-3 ад 26 кастрычніка 2012 года, якім унесены змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Беларусі.
Закон афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 1 студзеня 2013 года вырастуць у сярэднім на 20 працэнтаў.

На алкаголь стаўкі акцызаў з 1 студзеня 2013 года будуць павялічаны на 11,8-61,6 працэнта.

Таксама павялічыцца стаўка акцызу на піва з аб`ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5 працэнта да 7 працэнтаў і піўныя кактэйлі — на 12,4 працэнта да Br2,9 тыс. за 1 літр.

Стаўка акцызу на харчовы этылавы спірт вырасце на 34,6 працэнта і з 1 студзеня 2013 года складзе Br29,1 тыс. Будуць павялічаны стаўкі акцызаў і на іншыя віды алкагольнай прадукцыі.

Стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы з 1 студзеня 2013 года вырастуць у 1,5-3,5 раза. Раней беларускі бок неаднаразова заяўляў аб планах паступовага павышэння ставак акцызаў на алкаголь і тытунь да расійскага ўзроўню.

Звязда, 6 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:06.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1989
 
Ключевые слова:
Акцизы Рост цен Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме