https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё»


Як паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у канцы года ў Мінскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё».
Згодна з дакументам індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены на ўзроўні 27,908.

Гаворка ідзе аб выкарыстанні гэтых чэкаў грамадзянамі і членамі іх сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Самі чэкі выкарыстоўваюцца для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, для фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва. Таксама іх можна выкарыстаць пры рэканструкцыі жылых дамоў, набыцці жылля шляхам куплі, для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых і выкарыстаных на названыя мэты, і не толькі. 

Сяргей Куркач
Звязда, 1 лютага 2023
 
Дата публикации:01.02.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Приватизация Жильё в Беларуси Индексация Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме