У ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод» рэалізуецца адзін з інвестпраектаў у рамках даручэння кіраўніка дзяржавы «Адзін раён — адзін праект». Тут з’явіцца новая лінія па вытворчасці, фасоўцы і ўпакоўцы плодаагародніннай і кансервавай прадукцыі.
«Каб прыцягнуць інвестыцыі, недастаткова перспектыўнай ідэі, патрэбны грунтоўны бізнес-план. У ім павінны быць дакладна ўвязаны пытанні крыніц сыравіны, патрэбных кампетэнцый, абсталявання і рынкаў збыту. Важна таксама вызначыць разумныя тэрміны акупнасці. Фінансавыя рэсурсы пад прапрацаваныя ініцыятывы актыўна прапануе Банк развіцця і іншыя банкі. Бізнесу трэба не ўпускаць адкрытыя магчымасці для ўзбуйнення», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.
Акрамя таго, міністр наведаў філіял «Ялізава» Гродзенскага шклозавода, дзе ствараецца новая вытворчасць па сартаванні адходаў шкла і атрыманні шклабою. «Такія праекты даюць магчымасць не толькі ствараць новыя рабочыя месцы, але і істотна эканоміць на імпарце сыравіны і энергарсурсаў, а таксама павышаць экалагічнасць шкляной вытворчасці», — адзначыў міністр.
У Быхаўскім раёне міністр пабываў на кансервавым заводзе. «Гэта прадпрыемства — добры прыклад паспяховага фінансавага аздараўлення. У пачатку наступнага тыдня завод адновіць работу, захаваўшы ранейшую спецыялізацыю. Сумесная інвестыцыйная работа дае магчымасць надаць новы імпульс прадпрыемствам і эканоміцы рэгіёна ў цэлым», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.
Звязда, 20 сакавіка 2023