https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржы беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 снежня знізіўся на 30 рублёў і склаў 8.530 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 46 млн. 966 тыс. (першапачатковы попыт — 46 млн. 318 тыс., прапанова — 51 млн. 903 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1,50 рубля да 276,50 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 893 млн. 935 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 693 млн. 121 тыс., прапанова — 895 млн. 842 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 40 рублёў і склаў 11.110 рублёў. Аб`ём — 27 млн. 552 тыс. еўра (попыт — 23 млн. 49 тыс., прапанова — 27 млн. 552 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2012
 
Дата публикации:03.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2077
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме