https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсы долара і еўра на біржавых таргах абнавілі максімумы 2012 года


Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 кастрычніка вырас з 8.570 да 8.590 рублёў (новы максімум года), еўра — з 10.990 да 11.120 (новы максімум), расійскага рубля — з 274,50 да 276.
Паводле інфармацыі БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 70 млн. 297 тыс., прапанова — 63 млн. 911 тыс., аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 29 банкаў, — 68 млн. 67 тыс.

Попыт на еўра склаў 55 млн. 731 тыс., прапанова — 35 млн. 773 тыс., аб`ём — 46 млн. 802 тыс. У таргах удзельнічала 30 банкаў.

Попыт на расійскія рублі склаў 1 млрд. 35 млн. 318 тыс., прапанова — 818 млн. 938 тыс., аб`ём — 858 млн. 946 тыс. У таргах удзельнічала 29 банкаў.

Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс вырас з 2.690 да 2.750 рублёў), брытанскім фунтам стэрлінгаў (застаўся на адзнацы 13.850) і швейцарскім франкам (знізіўся з 9.150 да 9.140).

Курс кошыка валют на 5 кастрычніка з`яўляецца максімальным у гэтым годзе — 2.976,25 рубля (на 3,85% больш за паказчык на 31 снежня 2011 года).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:04.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1861
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые тогрги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме