https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ажыццявіць амністыю капіталу ў Беларусі ў рамках дзеючага заканадаўства немагчыма


Аб гэтым заявіў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Беларусі Віктар Камянкоў.
Калі рашэнне аб правядзенні такой акцыі ўсё ж будзе прынята, то спатрэбіцца маштабная падрыхтоўчая работа.

Старшыня ВГС звярнуў увагу на неабходнасць улічваць два аспекты амністыі капіталу - эканамічны і маральны. З аднаго боку, можна атрымаць дадатковыя сродкі - патэнцыяльныя ўнутраныя інвестыцыі, з другога - падарваць давер да падатковай сістэмы і выклікаць раскол у грамадстве паміж асобамі, якія легалізавалі незаконна нажытыя даходы, і добрасумленнымі падаткаплацельшчыкамі. "Пры прыняцці рашэння аб амністыі капіталу існуе небяспека, што будуць легалізаваны таксама даходы, атрыманыя заведама злачынным шляхам, напрыклад ад гандлю кантрафактам. Выключыць такія сітуацыі пры правядзенні амністыі немагчыма. Чалавек прынясе ў банк грошы, і ніхто не зможа спытаць аб іх паходжанні", - сказаў ён.

"Тэма эканамічнай амністыі становіцца актуальнай для краін, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі, або там, дзе фарміраванне багацця некаторы час праходзіла на звышдаходах. Гэты працэс у свой час перажылі ЗША, Францыя, Турцыя, Казахстан", - расказаў старшыня ВГС. Аднак, як паказаў вопыт Казахстана, у выніку амністыі капіталу абсалютная большасць укладаў прыйшла не з-за мяжы, а за кошт унутранай наяўнасці.

Віктар Камянкоў лічыць, што ўдасканаленне заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і прадпрымальніцтва, якое паспяхова праводзіцца ўжо не першы год, устараненне прычын для вядзення ценявога бізнесу, умацаванне даверу да фінансавых інстытутаў і інструментаў, павышэнне ўзроўню фінансавай дасведчанасці насельніцтва будуць належным чынам садзейнічаць прытоку інвестыцый у эканоміку Беларусі без прымянення такой супярэчлівай меры, як амністыя капіталу.

19 лістапада 2012, Мінск
Іван Бязлюдаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2122
 
Ключевые слова:
Капитал Амнистия Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме